Нестар Летапісец
Нестар | |
---|---|
ст.-слав: Нестор Летописец | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1056 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1114[1] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, агіёграф, манах, летапісец |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Не́стар Летапі́сец, таксама Не́стар Пячэ́рскі, Не́стар Кі́еўскі (каля 1056—1114) — усходнеславянскі летапісец, агіёграф канца XI — пачатка XII стст., манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Традыцыйна лічыцца адным з аўтараў Аповесці мінулых часоў, якая разам з «Чэшскай хронікай» Казьмы Пражскага і «Хронікай і дзеяннямі князёў і ўладароў польскіх» Гала Ананіма, мае фундаментальнае значэнне для славянскай культуры.
Кананізававаны Рускай праваслаўнай царквой у ліку прападобных.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст «Аповесці мінулых часоў» у складзе Іпацьеўскага летапісу пачынаецца з узгадкі яе бязыменага аўтара — чарнарызца Пячэрскага манастыра. Імя Нестара маецца толькі ў адным Хлебнікаўскім спісе, знойдзеным у 1809 годзе: «Повѣсти врѣменных лѣт · Нестера черноризца · Феодосьева манастиря печ(е)рьскаго…». Гэты спіс быў складзены ў канцы 1550 — пачатку 1560 гадоў, у ім маюцца ўласнаручныя праўкі кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы ад 1637 года. Двойчы Нестар-летапісец узгадваецца ў сачыненнях в XIII ст. пячэрскага інака Палікарпа, дойдзеных да нас у складзе «Пячэрскага патэрыка». У датаваным 1214—1226 гадамі пасланні Палікарпа да архімандрыта Акіндзіна ўзгадваецца Нестар як аўтар Летапісу («Нестер, иже тъй написа Летописец»). Другі раз Нестар узгадваецца ў творы Палікарпа пра Даміяна, Ерамію, Мацвея і Ісаака: «блаженный Нестер в Лѣтописци написа о блаженых отцихъ: о Демиане, и Еремѣи, и Матфѣи, и Исакыи». Тыя ж самыя сведчанні прысутнічаюць у «Жыціі прападобнага Антонія», складзеным крыху пазней і складзеным на вусных манастырскіх паданнях.
З «Аповесці мінулых часоў» вядома, што ў канцы XI ст. Нестар жыў у Пячэрскім манастыры: распавядае пад 1096 годам пра набег полаўцаў на Пячэрскі манастыр, ён кажа: «И приидоша на манастырь Печерьскый, нам сущим по кельям почивающим по заутрени». Акрамя таго, можна зрабіць выснову, што летапісец быў яшчэ жывы ў 1106 годзе: тады, піша ён, памёр «старець добрый» Янь, «у него же аз слышах многа словеса, яже вписах в летописиць». Больш дакладных сведчанняў пра выгляд Нестара няма.
Гісторык В. М. Тацішчаў меркаваў, што Нестар нарадзіўся на Белым Возеры.
Лічыцца, што Нестарам напісаныя «Чытанне пра жыціі і пра пагубленне Барыса і Глеба» і «Жыціе Феодосія Пячэрскага», але стыль Нестара-агіёграфа сваеасаблівы і зусім не падобны на стыль аўтара пачатковага летапісу.
Кананізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кананізаваны (прападобны Нестар) Рускай праваслаўнай царквой; дзень памяці — 27 кастрычніка, паводле юліянскага календара. Мошчы знаходзяцца ў Блізкіх (Антоніевых) пячорах Кіева-Пячэрскай лаўры.
Нестар пад імем Нестар-Летапісец уваходзіць у спіс святых Рымска-каталіцкай царквы.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У СССР і ва Украіне былі выдадзены паштовыя маркі, прысвечаныя Нестару.
Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага экзархата) стварыла Ордэн прападобнага Нестара Летапісца.
Нацыянальны банк Украіны выдаў у 2006 годзе залатую юбілейную манету, прысвечаную Нестару, наміналам у 50 грывень.
Помнікі Нестару пастаўлены ў Кіеве, Уладзіміры, Луганску (1994 годзе каля Абласной універсальнай навуковай біблібіятэкі імя М. Горкага) і ў Барыспалі (Кіеўская вобласць, 27 чэрвеня 2017 г.)
У Кіеве ўзведзеныя два храмы прабадобнага Нестара Летапісца: па вул. Прамысловай, па вуліцы Добраахвотава, на тэрыторыі Кіеўскага ўнівесітэта права НАН Украіны.
Ва Украіне 9 кастрычніка прыходзіцца дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца. З 1997 г. святкуецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.
-
Паштовая марка СССР, 1956 год, намінал 40 кап.
-
Паштовая марка СССР, 1978 год. Першая згадка аб пасланні вестак на Русі. Аўтапартрэт летапісца Нестара.
-
Паштовая марка Украіны, 1998 год. Манах-Летапісец Нестар.
-
Ордэн Прападобнага Нестара Летапісца, Створаны Украінскай праваслаўнай царквой.
-
Залатая юбілейная манета Украінскага нацыянальнага банка, прысвечаная Нестару Летапісцу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Киево-Печерский патерик // Древнерусские патерики / А. С. Дёмин. — М.: Наука, 1999. — С. 7—80. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 5-02-011598-3.
- Повесть временных лет // БЛДР. — СПб.: Наука, 1997. — Т. 1. — С. 62—315. — 543 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-02-028308-8.
- Бутков П. Г. Ответ на новый вопрос о Несторе, летописце русском. — СПб.: Тип. Эдуарда Праца, 1850. — 52 с.
- Робинсон А. Н. Нестар. — Т. 5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Преподобный Нестор Летописец в Православном календаре
- Данные на сайте «Хронос»
- Нестор Летописец — Православная-Летопись
- О. В. Творогов. Нестор, монах Киево-Печерского монастыря // Словарь книжников и книжности Древней Руси.
- Нарадзіліся ў 1056 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі ў 1114 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Асобы на банкнотах
- Асобы на марках
- Агіёграфы
- Летапісцы
- Гісторыкі XII стагоддзя
- Прападобныя Рускай Царквы
- Манахі Рускай праваслаўнай царквы
- Рускія праваслаўныя святыя
- Літаратура Старажытнай Русі