Начніцы (міфалогія)
Начніца — у беларускай міфалогіі дух, у які ператварылася пасля смерці жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шальмоўства ці праклятая людзьмі. Таксама персаніфікацыя дзіцячай аднаіменнай хваробы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Залязаючы ў калыску ці пад калыску, начніца не дае дзецям спаць, пужае, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Начніца поіць дзіця атрутай са сваіх грудзей, і дзіця хварэе і нярэдка памірае. Дзеля аховы на ўсіх вокнах расстаўляліся абярэгі — лялькі з анучы, якім казалі: «Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!». Тады начніцы не сунуцца ў хату. На Лоеўшчыне сцвярджаді, что, каб абараніць дзіця ад начніц, трэба спяваць. Казалі, што начніцу ноччу лазяць па дрэвах, знаходзяць птушыныя гнёзды, выпіваюць яйкі і ядуць птушанят.
З’яўляліся начніцы вечарам, пасля заходу сонца, і ладзілі ігрышчы на дзікіх лясых азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Выглядалі як прыгожыя голыя дзяўчыны з доўгімі калматывамі валасамі. У час іх «шабашу» над возерам сцяліўся густы туман. А з надыходам раніцы начніцы хаваліся ў вадзе.
Аналіз
[правіць | правіць зыходнік]На Случчыне лічылі, што час найбольшага разгула начніц — лета, перыяд найбольшага росквіту расліннасці. Гэта родніць начніц са старажытным культурам урадлівасці і — адпаведна, — з русалкамі. Як і апошнія, у старажытны час яны маглі быць звязаны з культам язычніцкай багіні ўрадлівасці, а ў хрысціянскую эпоху «дэградыравалі» да звычайнай нячыстай сілы. Паводле В. У. Іванава і У. М. Тапарова, маглі быць звязаны з адной з версій так званага «асноўнага міфа» індаеўрапейцаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Родныя вобразы. Начніцы(недаступная спасылка)
- Ілюстрацыі Валерыя Славука на тэму беларускай міфалогіі