Нацыянальны музей Карэі
Нацыянальны музей Карэі | |
---|---|
Заснаваны | 1945 |
Адкрыты | 1945 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | |
Адрас | 137 Seobinggo-ro, Yongsan-gu |
museum.go.kr (кар.) museum.go.kr/site… (англ.) museum.go.kr/site… (яп.) museum.go.kr/site… (кіт.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны музей Карэі (кар. 국립중앙박물관, 國立中央博物館) — найбуйнейшы на тэрыторыі Рэспублікі Карэя гістарычны і мастацкі музей і культурны цэнтр. Размешчаны ў сталіцы краіны горадзе Сеуле. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры, спорту і турызму. Уваходзіць у першую дзясятку самых наведвальных мастацкіх музеяў свету.
Музей быў заснаваны ў 1945 годзе[3], у 2005 годзе пераехаў у новы будынак, пабудаваны спецыяльна для яго ў стылі даўгаватай старажытнакарэйскай крэпасці. Будынак музея выбудаваны з матэрыялаў з высокай мяжой вогнеўстойлівасці і здольны вытрымліваць землятрусы магнітудай да 6,0 па шкале Рыхтэра, у ім прадугледжаны сістэмы натуральнага асвятлення і кандыцыянавання паветра. На тэрыторыі музейнага комплексу размешчаны лекторыі, спецыяльны дзіцячы музей, павільёны для выставак, а таксама рэстараны і кафэ.
Плошча музея складае 137 201 м², што робіць яго адным з найбуйнейшых музеяў Азіі і шостым па велічыні ў свеце; вышыня дасягае 43,08 м. Агульная колькасць экспанатаў гістарычных, мастацкіх і археалагічных калекцый музея перавышае 220 000, з якіх наведвальнікам для агляду даступна парадку 13 000. Сярод экспазіцый музея ёсць як пастаянна дзеючыя, так і часовыя выстаўкі, пры ім існуюць навуковыя і адукацыйныя праграмы рознай накіраванасці.
У 2013 годзе колькасць наведвальнікаў музея перавысіла 3,1 мільёна чалавек.
Зноскі
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
- ↑ «Seoul’s best museums» Архівавана 28 верасня 2012. CNN Go. 27 October 2011. Retrieved 2011-11-03
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- museum.go.kr/site/main/home — афіцыйны сайт Нацыянальнага музея Карэі