Напад на паліцэйскае ўпраўленне Карачы (2023)
Напад на паліцэйскае ўпраўленне Карачы | |||
---|---|---|---|
Дата | 17 лютага 2023 | ||
Месца | Карачы, Сінд, Пакістан | ||
Вынік | атака адбіта | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
17 лютага 2023 года баевікі атакавалі паліцэйскае ўпраўленне ў цэнтры горада Карачы, Пакістан. У выніку нападу па меншай меры пяць чалавекі загінулі (у тым ліку два паліцыянта, два рэйнджара і адзін грамадзянскі), яшчэ 14 атрымалі раненні. Галоўны міністр Сінда Мурад Алі Шах пазней заявіў, што трое баевікоў, што ўдзельнічалі ў нападзе, былі забіты сілавікамі[1]. Хоць адказнасць за атаку ўзяла арганізацыі «Тэхрык-е Талібан Пакістан »[2][1], пад падазрэнне трапіла і «Ісламская дзяржава»[2].
Атака на паліцэйскі ўчастак была расцэнена як сур’ёзнае парушэнне бяспекі. Інцыдэнт заахвоціў кіраўніцтва правінцыі правесці аўдыт урадавых будынкаў і збудаванняў[3]. Урад Пакістана ўвёў стан павышанай гатоўнасці і ўзмацніў мабілізацыю сіл бяспекі па ўсёй краіне[1].
Напярэдадні, у 2022 годзе, тэрарыстычная пагроза ў краіне вырасла на 50 %, асноўнай прычынай чаго стала вяртанне талібаў да ўлады ў суседнім Афганістане ў жніўні 2021 года[2].
Прэм’ер-міністр краіны Шахбаз Шарыф асудзіў напад і падкрэсліў, што «тэрарысты, магчыма, забыліся, што Пакістан — гэта краіна, якая перамагла тэрарызм сваёй адвагай»[4]. Ён таксама дадаў, што «тэрарысты напалі на Карачы ў чарговы раз. Гэтыя баязлівыя дзеянні не могуць зламаць волю і рашучасць паліцыі і сіл бяспекі. Уся нацыя падтрымлівае паліцыю і органы бяспекі»[2].
Нэд Прайс , прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, у Твітэры выказаў рашучае асуджэнне тэракту[5]. Консульства ЗША ў Карачы праз тую ж платформу заклікала суайчыннікаў праяўляць крайнюю асцярожнасць і пазбягаць раёна, дзе адбыўся напад.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Security comes under question after audacious attack on Karachi Police Office (18 лютага 2023).
- ↑ а б в г Ataque talibã contra sede da polícia termina com sete mortos no Paquistão
- ↑ At least four killed after militants storm Karachi police headquarters (17 лютага 2023).
- ↑ "At least three killed as Pakistani Taliban militants storm police HQ in Karachi". The Guardian. 17 February 2023.
- ↑ [1]