Наменклатура ІЮПАК
Выгляд
Наменклату́ра ІЮПА́К — гэта сістэма найменняў хімічных злучэнняў і апісання навукі хіміі ў цэлым. Яна развіваецца і падтрымліваецца ў актуальным стане Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі — ІЮПАК (IUPAC).
Правілы наменклатуры арганічных і неарганічных злучэнняў змяшчаюцца ў афіцыйных выданнях ІЮПАК. Акрамя афіцыйных назваў, шырокае распаўсюджванне набылі:
- Сіняя кніга (Blue Book) — правілы наменклатуры арганічных злучэнняў.
- Чырвоная кніга (Red Book) — правілы наменклатуры неарганічных злучэнняў.
- Зялёная кніга (Green Book) — рэкамендацыі па выкарыстанні сімвалаў, складзеныя сумесна з ІЮПАК
- Залатая кніга (Gold Book) — кампендыум па тэхнічнай тэрміналогіі, якая ўжываецца ў хіміі.
Існуюць таксама даведнікі па тэрміналогіі ў біяхіміі, аналітычнай хіміі і хіміі макрамалекул. Змены ў гэтых дакументах публікуюцца ў часопісе «Pure and Applied Chemistry».