Перайсці да зместу

Надбароднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надбароднік

Надбароднік бязлісты (Epipogium aphyllum).
Тыпавы від роду.
Агульны выгляд расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Epipogium J.G.Gmel. ex Borkh.[3]

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  449979
EOL  29365
GRIN  g:4317
IPNI  29435-1

Надбароднік (Epipogium) — алігатыпны род шматгадовых травяністых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).

У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы[4]:

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Надбароднік бязлісты (Epigogium aphyllum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Мікагетэратрофныя расліны з каралападобным, членістым, моцна-галінастым карэнішчам і плёнкавымі лускамі на далікатных, афарбаваных у светла-жаўтлявы колер з чырвонымі палоскамі сцёблах.

Вонкавыя лісточкі калякветніка лінейна-ланцэтныя, сагнутыя, трохі вузейшыя за ланцетныя ўнутраныя, і тыя і іншыя свабодныя, ніцыя. Губа ўверх накіраваная, пры аснове працягнутая ў тоўсты і тупы, кароткі, прамы шпорац, трохлопасцевая з сярэдняй лопасцю буйной, яйцападобнай, на канцы завостранай, цэльнакрайняй або па краях дробна-вышчэрбленай, бакавымі лопасцямі маленькімі і вузкімі, вушкападобнымі. Калонка кароткая, таўставатая з кароткай дзюбай, палініі у ліку двух, эліпсаідальныя, сядзячыя на ножках, змацаваных агульным маленькім прыліпальцам, ніцым. Завязь на ножцы булапападобная, голая.

Паводле даных сайта Каралеўскіх батанічных садоў К’ю[5], род налічвае 3 віды:

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле World Checklist of Selected Plant Families Архівавана 20 чэрвеня 2022. Каралеўскіх батанічных садоў К'ю — Epipogium Borkh. (Праверана 6 верасня 2010)
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  5. R. Govaerts.. Epipogium (англ.). World Checklist of Selected Plant Families. The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew. (2 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 6 верасня 2010.