Наваліс
Наваліс | |
---|---|
Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Георг Фрыдрых Філіп Фрайхер фон Гардэнберг |
Псеўданімы | Наваліс |
Дата нараджэння | 2 мая 1772[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1801[1][2][…] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Ulrich Erasmus von Hardenberg[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, філосаф, інжынер, літаратурны тэарэтык, пісьменнік |
Кірунак | рамантызм |
Жанр |
раман элегія аповесць казка |
Мова твораў | нямецкая |
Дэбют | Зборнік афарызмаў «Кветкавы пылок» |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нава́ліс (сапраўднае імя — Фры́дрых фон Га́рдэнберг ням.: Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg; 2 мая 1772, Відэрштэт — 25 сакавіка 1801, Вайсенфельс) — нямецкі пісьменнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1772 годзе ў сям’і буйнога землеўладальніка. Наваліс быў рознабакова адукаваным чалавекам: у 1790 годзе ён слухаў філасофію ў Іене ў прафесара Фіхтэ, з 1791 па 1793 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Лейпцыгу і Вітэнбергу, у 1797—1798 гадах вучыўся ў горнай акадэміі Фрайбургу. Дзякуючы сваім падарожжам па шматлікіх навучальных установах, ён быў знаёмы з многімі выбітнымі людзьмі свайго часу — братамі Шлегелямі, Людвігам Тыкам, Фрыдрыхам Шылерам. У 1795 годзе Наваліс пабраўся шлюбам з Сафі Кюн, у якую быў моцна закаханы. Яна рана памерла, але яе вобраз знайшоў увасабленне ва ўсіх гераінях Наваліса. З ёй звязанае ўяўленне аўтара аб узвышаным каханні і ідэальнай каханай жанчыне.
Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1797 годзе, Наваліс пачаў вывучаць багаслоўе, імкнучыся да спазнання свету. У адным з сваіх артыкулаў — «Хрысціянства ці Еўропа» (ён быў апублікаваны пасмяротна) — ён выказваў меркаванне, што Германія здольная рушыць наперад толькі з дапамогай сярэднявечнай каталіцкай царквы і раіў кінуць усе сілы на яе адраджэнне. Але будучы сапраўды адукаваным і разважлівым чалавекам, Наваліс разумее, што закідваць навуку і камерцыйныя адносіны нельга — без гэтага Германія ніколі не выйдзе са стану задворкаў Еўропы. І тады ён прапаноўвае кампраміс паміж царквой, гандлем і навукай. Роля арганізатара грамадскага працэсу ў разважаннях Наваліса была адведзена каталіцкай веры.
Наваліс не паспеў увасобіць у жыццё хоць якія-небудзь са сваіх прапаноў. Ён памёр ва ўзросце 29 год ад сухотаў.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алег Лойка[5], Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
- ↑ а б в Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- ↑ а б Novalis // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Новалис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваліс
- Фрыдрых фон Гардэнберг Наваліс на сайце «ПрайдзіСвет»
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1772 годзе
- Нарадзіліся ў Курфюрстве Саксонія
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1801 годзе
- Памерлі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Пахаваныя ў Саксоніі-Ангальт
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Фрайбергскай горнай акадэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Відэрштэце
- Памерлі ў Вайсенфельсе
- Памерлі ад туберкулёзу
- Пісьменнікі Германіі
- Паэты Германіі
- Нямецкамоўныя паэты
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі рамантызму
- Эстэтыкі