Мірыям Радрыгес Марцінес
Мірыям Радрыгес Марцінес | |
---|---|
Род дзейнасці | праваабаронца |
Дата нараджэння | 5 лютага 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 2017[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Мірыям Радрыгес Марцінес (нар. каля 1967 — 10 мая 2017, Сан-Фернанда, Тамауліпас, Мексіка) — мексіканская праваабаронца[3][4][5]. Заснавальніца арганізацыі бацькоў зніклых без вестак пасля таго, як яе дачку выкралі і забілі. Мірыям забілі баевікі, якія ўварваліся ў яе дом 10 мая 2017 года[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мірыям Элізабет Радрыгес Марцінес жыла ў Сан-Фернанда, Мексіка. Абшчына Сан-Фернанда знаходзіцца ў Тамаўліпасе, адным з самых жорсткіх рэгіёнаў. Паводле дадзеных урада, у рэгіёне самая вялікая колькасць зніклых без вестак у Мексіцы[7].
Дачка Мірыям, Карэн Алехандра Салінас Радрыгес, знікла ў 2012 годзе[8]. Маці стварыла групу «Colectivo de Desaparecidos de San Fernando» (Калектыў зніклых Сан-Фернанда). Падазраваныя ў забойстве збеглі з турмы.
Мірыям працягвала пошукі амаль два гады, да 2014 года[9], калі цела дачкі знайшлі ў таемнай магіле. Пасля гэтага жанчыне таксама перашкодзіла спроба наркартэля «Лос-Сетас» выкрасці яе мужа. Яна праследавала членаў банды на сваёй машыне і адначасова паведамляла пра арміі, якая пасля арыштавала злачынцаў[10]. Аднак адзін з падазраваных, арыштаваных па справе дачкі, уцёк з турмы пасля арышту[11].
Мірыям Радрыгес у інтэрв’ю заявіла, што атрымлівала пагрозы расправай і забойствам ад злачынных арганізацый, але не была абаронена мясцовымі ўладамі[7]. Разам з пошукам дачкі Мірыям Радрыгес Марцінес прыклала намаганні, каб дапамагчы іншым бацькам, дзеці якіх зніклі. Пасля гэты праваабарончы рух аформіўся ў арганізацыю «Colectivo de Desaparecidos» (Калектыў зніклых).
Мірыям Радрыгес Марцінес забілі 10 мая 2017 года, у дзень, калі Мексіка адзначае Дзень маці[12][13][14]. Група баевікоў уварвалася ў дом Мірыям, яе сур’ёзна паранілі і яна памерла дарогай у бальніцу[15].
Развіццё праваабарончага руху
[правіць | правіць зыходнік]Мексіканская камісія па правах чалавека заклікала правесці поўнае расследаванне забойства. У 2012 годзе Мірыям Радрыгес Марцінес арганізавала ў сваім горадзе групу сем’яў ахвяр гвалту.
Група сем’яў, якую яна арганізавала, ёсць часткай шырэйшага руху, які вырас з часу знікнення 43 студэнтаў каледжа, што навучаліся ў Герэра ў кастрычніку 2014 года. Цяпер[калі?] у Мексіцы ёсць як мінімум 13 такіх груп[10].
У знак пратэсту 10 мая 2017 года ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Мірыям Элізабет Радрыгес Марцінес патрабавалі ад урада Мексікі і Федэральнага ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі забяспечыць бяспеку і абарону праваабаронцаў[16][17][18][19][20][21].
Зноскі
- ↑ а б Mexican woman who uncovered cartel murder of daughter shot dead // The Guardian — United Kingdom: GMG, 2017. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
- ↑ Villegas P. Gunmen Kill Mexican Activist for Parents of Missing Children // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2017. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2020.
- ↑ Miriam Rodriguez Martinez – HRD Memorial (англ.) . Праверана 11 сакавіка 2020.
- ↑ Miriam Rodríguez Martínez Archives (англ.)(недаступная спасылка). SilverbirdTV. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 11 сакавіка 2020.
- ↑ Miriam Rodriguez Martinez, Lord Soulsby of Swaffham Prior, Peter Sallis, Lady Anne Piper, Jiri Belohlavek from Last Word (англ.). www.stitcher.com. Праверана 13 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ "Mexican woman who uncovered cartel murder of daughter shot dead". The Guardian. 12 May 2017. Праверана 9 March 2020.
- ↑ а б "Gunmen Kill Mexican Activist for Parents of Missing Children". 12 May 2017. Праверана 9 March 2020.
- ↑ "Gunmen Kill Mexican Activist for Parents of Missing Children" [амерыканская англійская]. 2017-05-12. Праверана 2020-03-08.
- ↑ "Obituary: Miriam Rodríguez Martínez died on May 10th". Праверана 2020-03-08.
- ↑ а б У Мексиці вбили очільницю групи з 600 сімей, що шукають зниклих родичів (укр.). Праверана 12 мая 2017.
- ↑ У Мексиці застрелили жінку за розслідування вбивства доньки (укр.). Праверана 12 мая 2017.
- ↑ La trágica historia de la madre que fue ejecutada luego de encontrar a los asesinos de su hija(нявызн.). Infobae (10 мая 2019). Праверана 9 March 2020.
- ↑ Miriam Elizabeth Rodriguez Martinez(недаступная спасылка). www.occrp.org. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ OHCHR | Mexico: UN rights experts strongly condemn killing of human rights defender and call for effective measures to tackle impunity . www.ohchr.org. Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ La trágica historia de la madre que fue ejecutada luego de encontrar a los asesinos de su hija (10 мая 2019). Праверана 9 March 2020.
- ↑ Justice for Miriam Rodriguez (англ.). Праверана 9 March 2020.
- ↑ Instalan comité de seguridad pro activistas (ісп.). El Universal (19 мая 2017). Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ "Mum who probed daughter's death is killed". BBC News [брытанская англійская]. 2017-05-12. Праверана 2020-03-13.
- ↑ Tag: Miriam Rodriguez Martinez (англ.) . The Ghana Star. Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ Miriam Rodriguez Martinez(недаступная спасылка). El Universal. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ wola. The murder of activist Miriam Rodríguez in Mexico highlights the dangers faced by mothers and families searching for their disappeared relatives (англ.) . WOLA (16 мая 2017). Праверана 13 сакавіка 2020.