Міласлаўскае (Разанская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Міласлаўскае
|
Міласлаўскае (руск.: Милосла́вское) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Міласлаўскага раёна Разанскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 4084 чал. (2021). Размешчаны на паўднёвым захадзе вобласці, на рацэ Мокрая Палацебня (басейн Акі), за 136 км на паўднёвы захад ад Разані. У пасёлку ёсць аднайменная чыгуначная станцыя Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Павелец — Раненбург. Аўтобуснымі маршрутамі пасёлак звязаны з Масквой, Разанню, Скапінам, Ражскам. Населены пункт упершыню згадваецца ў 1350 годзе.