Мікрахірургія
Мікрахірургі́я — кірунак у хірургіі, у якім аператыўныя ўмяшанні выконваюцца з дапамогай аперацыйных мікраскопаў з высокай ступенню распазнавання і мініяцюрных хірургічных прылад.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню мікрахірургічныя тэхнікі выкарыстоўваліся ў отарыналарынгалогіі. «Бацькам мікрахіругіі» лічаць шведскага ЛОРа Carl-Olof Siggesson Nylén (нарадзіўся 30 чэрвеня 1892 г., а памёр 2 кастрычніка 1978 г.), які, дарэчы, увайшоў у гісторыю яшчэ і як тэнісіст: удзельнічаў у Летніх Алімпійскіх гульнях 1912 г. Менавіта ён сканструяваў у Стакгольмскім універсітэце ў 1921 г. першы хірургічны мікраскоп, які ўяўляў сабою мадыфікаваны мікраскоп Brinell-Leitz. Спачатку яго выкарыстоўвалі толькі ў аперацыях на жывёлах, аднак ужо ў лістападзе 1921 г. з яго дапамогай была зроблена першая аперацыя пацыенту-чалавеку, які хварэў на хранічны атыт і меў лабірынтавы свішч. Зрэшты, у хуткім часе (ужо ў 1922 г.) той мікраскоп быў заменены на больш дасканалы — бінакулярны, які быў распрацаваны Gunnar Holmgren (нарадзіўся ў 1875 г., а памёр у 1954 г.) — калегам спадара Nylén.
Паступова хірургічныя мікраскопы пачалі шырока ўжывацца пры аперацыях на вуху. Пачынаючы з 1950-х гадоў, аперацыі на авальным вакне рэзка павысілі сваю якасць іменна дзякуючы мікраскопам, узгаданым вышэй. Прыкладна ў той жа перыяд былі ўдасканаленыя падыходы да тымпанапластыкі. Стапедэктамія, якую ўпершыню апісаў John Shea Jr., была выкананая з дапамогай аперацыйных мікраскопаў і выконвалася толькі з імі праз увесь час свайго існавання.
Сёння кожны нейрахірург лічыць за асабісты гонар валоданне методыкамі мікрахірургіі ў сваёй практыцы. І цяжка нават уявіць, што спачатку многія нейрахірургічныя школы (прычым і даволі аўтарытэтныя) адмаўлялі гэтыя методыкі як "непатрэбныя новаўвядзенні". Першым нейрахірургам, які выкарыстаў у сваёй працы хірургічны мікраскоп, быў турэцкі эмігрант Gazi Yasargil. У 1953 г. ён вывучаў нейраваскулярную хірургію падчас працы з прафесарам Hugo Krayenbühl у Швейцарыі. Яго ідэямі зацікавіўся доктар Pete Donaghy, які і запрасіў Yasargil у сваю мікраваскулярную лабараторыю ў ЗША. Пасля свайго вяртання ў Цюрых у 1967 г. Yasargil сканцэнтраваўся на пошуку клінічнага прыкладання яго ведаў і навыкаў.[1] Публікацыі па гэтай тэме: Micro-Vascular Surgery[2] і Microsurgery Applied to Neurosurgery[3] прывялі да сусветнага прызнання турка. Да самага канца свайго жыцця ён працягваў праводзіць эксперыменты ў мікрахірургіі, у выніку чаго выйшла кніга ў чатырох тамах пад лаканічнай і сціплай назвай Мікранейрахірургія.[4]
На пачатку 1960-х гадоў перавагі мікрахірургічных тэхнік над класічнымі пачалі заўважацца і ў іншых сферах хірургіі. Першая мікраваскулярная аперацыя са ўжываннем мікраскопа пры рэканструкцыі крывяносных судзінаў была апісана сасудзістым хірургам Jules Jacobson ва Універсітэце Верманту ў 1960 г. Пры дапамозе аперацыйнага мікраскопа ён выканаў злучэнне судзінаў, дыяметр якіх складаў каля 1,4 мм, і ўвёў тэрмін мікрахірургія.[5] Хірургі кісці Універсітэта Луізвілю — доктар Harold Kleinert і доктар Mort Kasdan — выканалі першую рэваскулярызацыю часткова ампутаванага пальца ў 1963 г.[6]
Nakayama, японскі кардыётаракальны хірург, паведаміў пра першыя паспяховыя перасадкі васкулярызаванага кішачнага сегменту на шыю дзеля рэканструкцыі страваводу пасля яго рэзэкцыі праз рак, дзе праводзілася праца над 3-4 мм судзінамі.[7]
Сучасная рэканструктыўная мікрахірургія была закладзена пры прамым удзеле амерыканскага пластычнага хірурга доктара Harry J. Buncke. У 1964 г. Buncke паведаміў пра рэплантацыю вуха трусу. Адметным з'яўляецца яшчэ і той факт, што ролю аперацыйнай іграў гараж, а сама рэплантацыя праводзілася самаробнымі інструментамі.[8] Гэта быў першы выпадак мікрахірургічнай аперацыі, калі маніпуляцыі праводзіліся над судзінамі дыяметрам 1 мм. У 1966 г. Buncke выкарыстаў мікрахірургічныя тэхнікі дзеля перасадкі вялікага пальца нагі малпы на яе руку.[9]
На працягу 1970-х г. пластычныя хірургі ажыццявілі шмат такіх мікрахірургічных аперацый, якія раней было цяжка нават уявіць у марах. Першая мікрахірургічная трансплантацыя чалавеку другога пальца нагі на месца першага пальца рукі была выканана ў лютым 1966 г. доктарам Dong-yue Yang і доктарам Yu-dong Gu ў кітайскім горадзе Шанхаі.[10] Першы жа палец нагі на месца першага пальца рукі быў перасаджаны ў красавіку 1968 г. доктарам Mr. John Cobbett у Англіі.[11] У Аўстраліі доктар Ian Taylor[12] распрацаваў методыкі рэканструкцыі пасляракавых дэфектаў галавы і шыі з выкарыстаннем жывой сцегнавой косці або малагалёнкавай косці.
Колькасць спецыяльнасцей, якія выкарыстоўваюць мікрахірургічныя тэхнікі, з кожным годам павялічваецца. Отарыналарынгалогія, афтальмалогія, пластычная хірургія — медыцынскія раздзелы, спецыялісты з якіх не могуць паўнавартасна працаваць без выкарыстання мікрахірургіных методык. Уролагі і гінеколагі працуюць над тым, каб пазбаўляць людзей наступстваў вазэктаміі і лігіравання маткавых труб каб вяртаць ім фертыльнасць.
Перасадка вольных тканак
[правіць | правіць зыходнік]Перасадка вольных тканак з'яўляецца адной з хірургічных працэдур, пры выкананні якой выкарыстоўваюцца мікрахірургічныя тэхнікі. Вобласць тканак-«донараў» вылучаецца па прынцыпе забеспячэння іх праз агульныя артэрыі і вены. Звычайна гэта ўвогуле кампазіт з розных тыпаў тканак (напрыклад, скура, цягліца, тлушч, косць). Найчасцей рэгіёнамі-«донарамі» з'яўляюцца рэгіёны прамой цягліцы жывата, найшырэйшай цягліцы спіны, малагалёнкавай косці, прамянёвай косці і скуры гэтага абсягу, скуры латэральнай паверхні рукі.
Рэплантацыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэплантацыя — прымацаванне на месца цалкам аддзеленых ад цела частак. Пальцы рук і ног рэплантуюцца найчасцей, але былі выкананыя (і працягваюць выконвацца) аперацыі над вушамі, скальпам, носам, тварам як цэлым, рукамі і чэлясам. Наогул рэплантацыя ўключае ў сябе аднаўленне крывацёку праз артэрыі і вены, аднаўленне касцявога шкілета і злучэнне раз’яднаных сухажылляў і нерваў, як і перад атрыманнем траўмы.
Зноскі
- ↑ Tew, John M. Jr M. Gazi Yasargil:Neurosurgery's Man of the Century. Neurosurgery 45(5):1010, November 1999
- ↑ Donaghy RMP, Yasargil MG (eds) Micro-Vascular Surgery: Report of First Conference, October 6–7, 1966, Mary Fletcher Hospital, Burlington, Vermont. Stuttgart, Georg Thieme, 1967
- ↑ Yasargil MG Microsurgery Applied to Neurosurgery. Stuttgart, Georg Thieme, 1969.
- ↑ Yasargil MG: Microneurosurgery Stuttgart, Georg Thieme, 1984-1996, volumes I-IVB
- ↑ Гісторыя мікрахірургіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2006. Праверана 6 студзеня 2014.
- ↑ Kleinert HE, Kasdan ML (September 1963). "Restoration of Blood Flow in Upper Extremity Injuries". J Trauma. 3 (5): 461–76. doi:10.1097/00005373-196309500-00007. PMID 14062037.
- ↑ Nakayama K, Yamamoto K, Tamiya T, Makino H, Odaka M, Ohwada M, Takahashi H. (1964). "Experience With Free Autografts Of The Bowel With A New Venous Anastomosis Apparatus". Surgery. 55 (June): 796–802. PMID 14167999.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Buncke H, Schulz W (1966). "Total ear reimplantation in the rabbit utilising microminiature vascular anastomoses". Br J Plast Surg. 19 (1): 15–22. doi:10.1016/S0007-1226(66)80003-6. PMID 5909469.
- ↑ Buncke H, Buncke C, Schulz W (1966). "Immediate Nicoladoni procedure in the Rhesus monkey, or hallux-to-hand transplantation, utilising microminiature vascular anastomoses". Br J Plast Surg. 19 (4): 332–7. doi:10.1016/S0007-1226(66)80075-9. PMID 4959061.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Yang DY, Gu YD. (1979). "Thumb reconstruction utilizing second toe transplantation by microvascular anastomosis: report of 78 cases". Chin Med J (Engl). 92 (5): 295–309. PMID 110542.
- ↑ Cobbet JR. (1969). "TFree digital transfer. Report of a case of transfer of a great toe to replace an amputated thumb". J Bone Joint Surg Br. 51 (4): 677–9. PMID 5371970.
- ↑ Taylor GI, Miller GD, Ham FJ. (1975). "The free vascularized bone graft. A clinical extension of microvascular techniques". Plast Reconstr Surg. 55 (5): 533–44. doi:10.1097/00006534-197505000-00002. PMID 1096183.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)