Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў
Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2020 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біягеахімія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў (3 чэрвеня 1938, в. Шаталава, Смаленская вобласць, РСФСР — 2 чэрвеня 2020) — беларускі біягеахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 чэрвеня 1938 года ў вёсцы Шаталава Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці.
У 1961 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1962—1976 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, аспірант, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй ў Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР (з 1990 г. — Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі, з 2007 года — Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі).
Памёр 2 чэрвеня 2020 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваў тэорыю гніення і гуміфікацыі арганічнага рэчыва ў балотным асяроддзі рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арганічнага рэчыва глеб, выявіў узаемасувязь паміж экалагічнымі ўмовамі глебаўтварэння, хімічным саставам, малекулярнай структурай арганічных злучэнняў і тэмпамі іх мінералізацыі. Вылучыў эколага-генетычныя групы тарфяных глеб і распрацаваў дыферэнцыраваныя метады іх выкарыстання і аховы, якія забяспечваюць захоўванне арганічнага рэчыва і прадухіленне забруджвання паветранага басейна, паверхневых і падземных вод прадуктамі разбурэння глеб. Устанавіў асаблівасці біягеахімічных цыклаў вугляроду і азоту ў глебах і балотах і даказаў, што балоты выконваюць функцыю пераходнага звяна паміж біягенным і геалагічным кругаваротамі гэтых элементаў. Распрацаваў навуковыя асновы новай галіны навукі і гаспадаркі — балотазнаўства. Распрацоўвае шляхі і метады біясферна сумяшчальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў балот і глеб з улікам іх агульнапланетарных функцый.
Аўтар звыш 350 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.
Сярод апублікаванага:
- Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн.: Наука и техника, 1984.
- Биосферно-совместимое использование лесных и болотных экосистем (мировые тенденции и опыт Беларуси). Мн.: Поликрафт, 2003 (у суаўт.).
- Роль болот в биосфере. Мн.: Белорусская наука, 2005 (разам з Раковічам)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бамбалаў Мікалай Мікалаевіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 69. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Академик БАМБАЛОВ Николай Николаевич (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць)
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Вучоныя СССР
- Эколагі Беларусі
- Глебазнаўцы Беларусі