Мікалай Андрэевіч Ніканаў
Мікалай Андрэевіч Ніканаў | |
---|---|
Николай Андреевич Никонов | |
| |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1947 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1945 |
Часць | 732-і стралковы полк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Андрэевіч Ніканаў (3 чэрвеня 1922, в. Камышлейка, Кузнецкі павет, Саратаўская губерня, РСФСР (цяпер — Няверкінскі раён, Пензенская вобласць, Расія) — 7 студзеня 1947[1] , СССР) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у калгасе. У 1941 годзе Мікалай Ніканаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да чэрвеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Ніканаў камандаваў аддзяленнем 732-га стралковага палка 235-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Віцебскай вобласці. 24—27 чэрвеня 1944 года аддзяленне Ніканава першым атакавала нямецкія войскі ў раёне вёсцы Жаробычы Шумілінскага раёна і прыняло актыўны ўдзел у баях за яе вызваленне. У тым баі Ніканаў асабіста знішчыў 13 і ўзяў у палон яшчэ 7 варожых салдат і афіцэраў. 27 чэрвеня 1944 года ў раёне вёскі Язвіна таго ж раёна разам са сваім аддзяленнем Ніканаў узяў у палон 28 варожых салдат і афіцэраў. У ходзе далейшага наступлення ў баі за вёску Старое Сяло Мікалай Ніканаў атрымаў раненне, але застаўся ў страі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Ніканаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны Мікалай Ніканаў быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў у Маскве. Раптоўна памёр 7 студзеня 1947 года. Пахаваны на Праабражэнскіх могілках (магіла не захавалася).
Зноскі
- ↑ Дата смерці 20 чэрвеня 1954 года, якая змешчана ў двухтомніку «Героі Савецкага Саюза», не адпавядае рэчаіснасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои и подвиги: [сборник очерков] / [составители] Т. П. Кадышев, А. И. Телешенко. Кн. 4 / ред.-сост. А. И. Телешенко. — Саратов: Приволжское книжное издательство, 1978. — 204 с. — С. 128—136.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. Т. 2 Любов — Ящук. — М.: Воениздат, 1988. — 863 с. — ISBN 5-203-00536-2.
- Хлюпин, В. И. Сыны России: [Об уроженцах Пензенской области—Героях Советского Союза] / В. И. Хлюпин. — М. : Советская Россия, 1985. — 239 с.