Перайсці да зместу

Мёртвае мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мёртвае мора
іўр.: ים המלח
Карта Мёртвага мора
Карта Мёртвага мора
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора -417 м
Даўжыня
  • 67 км
Шырыня 18 км
Плошча
  • 605 км² (2016)[1]
Аб’ём 148 000 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 360 м
Сярэдняя глыбіня 400 м
Гідралогія
Салёнасць 33,7 %
Басейн
Плошча вадазбору 41 650 км²
Упадаюць Іардан
Размяшчэнне
Краіны Ізраіль, Іарданія, Палесціна
Мёртвае мора (Ізраіль)
Мёртвае мора
Мёртвае мора
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёртвае мора — бяссцёкавае салёнае возера на мяжы Ізраіля і Іарданіі. Займае самую нізкую частку самай глыбокай тэктанічнай катлавіны Гхор, узровень вады на 400 м ніжэй узроўню акіяна. Складаецца з 2 катлавін — больш глыбокай паўночнай і мелкай паўднёвай, якая падзелена дамбамі на басейны для выпарэння вады і наступнай здабычы мінеральных солей. Плошча 940 км², даўжыня 80 кіламетраў, найбольшая шырыня 15 кіламетраў. Найбольшая глыбіня — 394 м.

Становішча ўрэзу вады непастаяннае і вагаецца ў межах некалькіх метраў у залежнасці ад колькасці атмасферных ападкаў і адбору вады на арашэнне і водазабеспячэнне басейну ракі Іардан — адзінай ракі, якая ўпадае ў Мёртвае мора. Больш значныя ваганні назіраліся ў геалагічным мінулым: 23 тыс. гадоў назад узровень быў на 200 м вышэй, пазней апускаўся на 300 м ніжэй сучаснай адзнакі. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, утварылася 1,5-2 млн. гадоў назад.

Тэмпература вады да глыбіні 40 м зменьшваецца па сезонах і складае 16 °C зімой і 36 °C летам, ніжэй пастаянная — 21 °C. Кліматычныя ўмовы (сухі пустынны клімат, тэмпература паветра ад 14 °C у студзені да 30 °C і больш у ліпені) спрыяюць вялікаму выпарэнню і выклікаюць вялікую салёнасць вады — 332 ‰ (у кожным літры вады — 322 г солей). Элементны склад солей у 1 літры вады: хлору — 212 г, магнію — 41 г, натрыю — 39 г, кальцыю — 17 г, калію — 7 г, брому — 5 г, іншых элементаў — 1 г. У водах Мёртвага мора растворана 44 млрд. тон солей. Высокая мінералізацыя вады з'явілася прычынай адсутнасці ў возеры арганічнага жыцця (за выключэннем некаторых відаў анаэробных бактэрый). Берагі Мёртвага мора пустынныя, з рэдкімі аазісамі. На ўзбярэжжы бальнеалагічныя курорты. У паўднёвай частцы - здабыча мінеральных солей.