Музей ромскай культуры (Брно)
Музей ромскай культуры | |
---|---|
чэшск.: Muzeum romské kultury | |
Заснаваны | 1991 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Чэшскай Рэспублікі |
Месцазнаходжанне | Брно, Чэхія |
Памеры фонду | 2 411[1], 28 270[1], 15[1] і 175[1] |
Адрас | вул. Bratislavská 67/246 |
Дырэктар | Jana Horváthová |
Адкрыты |
10:00-18:00 пн — выхадны дзень |
rommuz.cz | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей ромскай культуры (чэшск.: Muzeum romské kultury) — музей, размешчаны ў чэшскім горадзе Брно, прысвечаны гісторыі і культуры ромаў (цыганоў).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей быў заснаваны ў 1991 годзе як некамерцыйная арганізацыя прадстаўнікамі чэшска-цыганскай інтэлігенцыі[2] на чале з Янай Харватавай у перыяд свабоды, які рушыў услед за Аксамітнай рэвалюцыяй у Чэхаславакіі[3]. Пасля заснавання музей некалькі разоў мяняў месцазнаходжанне і змагаўся з фінансавымі праблемамі. У снежні 2000 года музей пераехаў на вуліцу Браціслаўскую ў Брно (вуліца Браціслаўская з’яўляецца цэнтрам цыганскай абшчыны горада).
У 2005 годзе музей перайшоў у вядзенне Міністэрства культуры Чэшскай Рэспублікі ; з таго часу ён фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту[4]. 1 снежня 2005 года для публікі адкрылася першая пастаянная экспазіцыя (завершаная ў 2006 годзе), прысвечаная гісторыі цыганоў у 1939—2005 гадах; у 2011 годзе яна была пашырана да цяперашняга выгляду[5].
Збор і бібліятэка
[правіць | правіць зыходнік]Збор музея налічвае больш за 28 тысяч экспанатаў[4]. Пастаянная экспазіцыя, «Le Romengero drom», займае 6 залаў плошчай 351 м²[5]. Яна прысвечана гісторыі ромаў[2] — ад старажытнасці да сучаснасці, з акцэнтам на становішчы ў чэшскіх землях з XVIII стагоддзя да 1989 года[5].
У музеі знаходзіцца бібліятэка, у якой сабрана цыганская літаратура, збор якой налічвае каля 11 000 выданняў (галоўным чынам, кнігі і часопісы, а таксама кампакт-дыскі)[6].
Музей таксама праводзіць часовыя выставы, лекцыі, канцэрты, дэбаты, курсы цыганскай мовы, кінапаказы і паказы мод[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Otevřené sbírky — 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
- ↑ а б в Museum of Romani Culture (Muzeum romské kultury) (англ.). Go To Brno (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.
- ↑ Kristián Chalupa. Smekám klobouk před každým vzdělaným Romem, říká ředitelka Muzea romské kultury (чэшск.) (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 30 сакавіка 2021.
- ↑ а б O nás (чэшск.). www.rommuz.cz. Muzeum romské kultury. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 30 сакавіка 2021.
- ↑ а б в Stálá expozice Příběh Romů – Muzeum romské kultury (чэшск.). www.rommuz.cz. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 26 сакавіка 2021.
- ↑ Knihovna – Muzeum romské kultury (чэшск.). www.rommuz.cz. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 26 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Музея ромскай культуры (чэшск.) (англ.)