Мостар
| ||||||||||||||||||||||||||
Мостар — горад у Босніі і Герцагавіны, адміністрацыйны цэнтр Герцагавінска-Нярэтванскага кантона ў складзе дзяржаўнага ўтварэння Федэрацыя Босніі і Герцагавіны. Насельніцтва складае 68,4 тыс. чал. (2012). Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, на р. Нератва. Важны транспартны вузел, чыгуначнае і аўтамабільнае паведамленне з Сараева і харвацкім портам Плочэ. Міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая пісьмовая згадка адносіцца да 1452 года, з 1468 пад уладай туркаў. З 1583 года ў Баснійскім пашалыку, у 1833 увайшоў у створаны пашалык Герцагавіна. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года патрапіў пад кіраванне аўстра-венгерскіх улад, адзін з асноўных цэнтраў харвацкага нацыянальнага адраджэння. У 1908 у складзе анексаваных Аўстра-Венгрыяй Босніі і Герцагавіны. З 1918 у Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 1992—1994 сталіца самаабвешчанага харвацкага дзяржаўнага ўтварэння Герцаг-Босна. Моцна пацярпеў у час вайны ў Босніі і Герцагавіне 1992—1995 гадоў. У 1999 пачалося аднаўленне Мостара.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся шматлікія пабудовы часоў турэцкага панавання. Сярод іх Стары мост цераз р. Нератва (1566, арх. Хайрудзін 2-і), які злучае 2 часткі гарады — мусульманскую (на левым беразе) і хрысціянскую. У 17 ст. фланкаваны вежамі Тара і Халебія. Стары мост разбураны ў 1993 і адноўлены ў 2001—2004. Раён Старога моста ў гістарычным цэнтры Мостара уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны Акрамя таго ў асманскія часы ўзведзены мост Крыва-Цупрыя цераз р. Радабалья , правы прыток Нератвы (1558; адноўлены ў 2000-я гг.); мячэць (1557; рэстаўравана ў 2002—2004) і медрэсэ Караджоз-бега (1570), мячэці Несух-Ага Вучакавіц (1564), Каскі-Мехмед-Паша (1617) і інш.; базар (16 ст.), гадзіннікавая вежа (каля 1630), лазні, жылыя дамы (у т.л. у квартале Куюнджылук).
У 19 — пач. 20 стст. пабудаваны: праваслаўная царква (1833) ва ўсходняй частцы горада, у перадгор’ях Вележа (Падвележжа), базіліка Святых Пятра і Паўла з высокай званіцай (1874) і францысканскі кляштар, будынкі гімназіі ў маўрытанскім стылі (1902, арх. Францішак Блажак ), Зямельнага банка ў стылі мадэрн (1910, арх. Ёсіп Ванцаш ), Чарынскі мост (1917). У час ваенных дзеянняў пачатку 1990-х гг. разбураны многія мячэці, біскупскі палац (1847) з вялікай бібліятэкай, каталіцкі касцёл, сербскія Траецкі сабор і царква Раства Багародзіцы (абодва — сяр. 19 ст.).
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічае другі па велічыні ў краіне Мостарскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1977 (сучасны статус з 1992). Архіў Герцагавіны (1954), Народная бібліятэка. Тэатры: народны, харвацкі нацыянальны, маладзёжны, лялек. Музей Герцагавіны (1950; размешчаны ў вежы Герцагуса, 15 ст.), мастацкая галерэя. Фестывалі: музычна-фальклорны «Мостарскае лета», харвацкай культуры «Мостарская вясна», музычны «Мелодыі Мостара», тэатральны. Манумент на партызанскіх могілках (1965, арх. Б. Багданавіч; адноўлены ў 2008).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Мостар — важны эканамічны цэнтр краіны. Галоўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — алюмініевы завод «Aluminij Mostar» (кіруецца прадстаўнікамі харвацкай абшчыны горада): вытворчасць першаснага алюмінію з імпартнага гліназёму (130 тыс. т у 2011), алюмініевых сплаваў, дроту і нарыхтовак; асноўная частка прадукцыі экспартуецца (каля 1/4 кошту нацыяльнага экспарту краіны). Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, тэкстылю, металавырабаў. Развіты турызм. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна — вінаградарства і вінаробства, пладаводства (абрыкосы, персікі, інжыр і інш.).
Каля Мостара — ГЭС «Mostar» (72 МВт) і «Salakovac» (210 МВт) на р. Нератва.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Ізмір, Турцыя (1996)[1]
- Іньчуань, Кітай
- Аман, Іарданія
- Анталья, Турцыя
- Арсолі[d], Італія
- Вайле, Данія
- Вайле, Данія
- Вукавар, Харватыя
- Гайдэльберг, Германія
- Кайсеры, Турцыя
- Капашвар, Венгрыя
- Крагуевац, Сербія
- Мальяна-Венета[d], Італія
- Мантэгрота-Тэрмэ[d], Італія
- Міё[d], Францыя
- Оркдал[d], Нарвегія
- Охрыд, Паўночная Македонія (2018)[2]
- Спліт, Харватыя
- Туцін[d], Сербія
- Фларэнцыя, Італія
- Хакяры[d], Турцыя
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алекса Шанціч, паэт, драматург
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Koschnick H., Schneider J. Brücke über die Neretva. Münch., 1995;
- Conservation and revitalisation of historic Mostar. Gen., 2004;
- Mostar u slici i riječi. Mostar, 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мостар