Перайсці да зместу

Мор Тан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мор Тан
венг.: Than Mór
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1828(1828-06-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1899(1899-03-11)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Паходжанне венгр
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, history painter, партрэтыст
Жанр жывапіс, графіка
Вучоба Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Вена
Вядомыя працы карціны «Мохацкая бітва», «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея»; праект першай маркі Венгрыі
Уплыў Карл Раль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мор Тан (венг.: Than Mór, ням.: Moritz Than; 19 чэрвеня 1826, Обечэ, Бач-Бодраг — 11 сакавіка 1899, Трыест) — венгерскі мастак. Удзельнік Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

М. Тан вывучаў спачатку юрыспрудэнцыю, затым вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Удзельнічаў у Венгерскай рэвалюцыі 18481849 гадоў. Пазней вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у мастака Карла Раля.

Пасля заканчэння вучобы здзейсніў падарожжа праз Германію і Бельгію ў Парыж, дзе ў 1856 годзе напісаў карціну «Мохацкая бітва (1526)». Пасля тры гады жыл у Рыме, малюючы па заказах барона Сіна (Georg Simon von Sina) палотны міфалагічнага зместу, напрыклад, «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея». У 1859 годзе мастак атрымлівае заказ на ўпрыгожванне насценным жывапісам Рэдутнай залы ў Пешце і вяртаецца на радзіму.

Мор Тан пісаў таксама карціны гістарычнага зместу, партрэты (у тым ліку імператара Аўстра-Венгрыі для галоўнай залы новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі), выконваў алтарны і насценны жывапіс.[3]

Стварэнне першай венгерскай маркі

[правіць | правіць зыходнік]
Паштовая марка Венгрыі працы М. Тана (праект, 1848)

Гл. таксама У 1848 годзе Мор Тан стварыў праект першай венгерскай паштовай маркі.[4] Аднак гэта марка так і не была эмітавана, паколькі Венгрыя страціла незалежнасць у 1849 годзе і ўвайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Таніраваны малюнак так і не выпушчанай у паштовы абарот маркі працы Т. Мора цяпер займае ганаровае месца ў музеі марак у Будапешце.[5]

У 1850 годзе, пасля паражэння Венгрыі ў вайне за незалежнасць 1848—1849 гадоў у Венгрыі паступілі ў абарот аўстрыйскія паштовыя маркі, паколькі яна стала адной з аўстрыйскіх правінцый. Гэта былі мініяцюры з выявай або аўстрыйскага герба з арлом, або партрэта імператара Франца Іосіфа I. Яны выкарыстоўваліся на тэрыторыі Венгрыі аж да 1867 года.[5]

Зноскі

1. а б Mor or Moritz Than // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1026389321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. Autorenkollektiv. Meyers Konversationslexikon. — 4. Auflage. — Leipzig und Wien: Verlag des Bibliographischen Instituts, 1885—1892. — Bd. 15: Sodbrennen — Uralit. (ням.) (Праверана 28 сакавіка 2010)
4. Visnyovszki G. Stamps. — Budapest: Állami Nyomda Publishing, 1996. — P. 85. (англ.)
5. а б Hungarian Philatelic Society of Great Britain (англ.)(недаступная спасылка). Trill Towers. — Сайт Венгерскага грамадства філатэлістаў Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 28 сакавіка 2010.