Метлюжок баравы
Метлюжок баравы | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд групы раслін | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Poa nemoralis L. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Метлюжок баравы[3], Метлюжок лясны (Pōa nemorālis) — шматгадовая расліна; від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae); кармавая трава.
Арэал і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Агульны арэал — Заходняя Еўропа, уся тэрыторыя Расіі, Малая, Цэнтральная і Усходняя Азія і Паўночная Амерыка.
Як правіла, сустракаецца ў розных тыпах іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясоў з дуба, бука, ясеня і граба; у яловых і хваёвых лясах сустракаецца радзей. Адзначаны таксама на высакагорных лугах, выхадах гранітаў і ў далінах буйных рэк[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна вышынёй ад 20 да 100 см. Каранёвая сістэма павярхоўная, тонкая, разгалінаваная.
Генератыўныя парасткі гладкія, добра аблісцвенныя, утвараюць асноўную масу травастою. Лісце вузкае, плоскае, бывае ўздоўж складзенае, лінейнае, падоўжана-ланцэтападобнае, ля аснавання пашыранае, похвы светла-зялёныя, у той час як сцёблы над імі цёмна-зялёныя.
Язычок даўжынёй да 1 мм або амаль адсутнічае. Мяцёлка даўжынёй ад 3 да 15 см, больш ці менш разгалістая, зялёная або залаціста-ліловая.
Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне ў ліпені.
Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Найбольш магутнага развіцця расліна дасягае з 2-га года жыцця. Марозаўстойлівая, да глеб не патрабавальная.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Уключаны ў Чырвоную кнігу Калмыкіі, у Расіі і ў Чырвоную кнігу Закарпацкай вобласці Украіны[5].
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Кармавая трава. Добра ядуць усе расліннаедныя жывёлы, не ўтварае вялікай зялёнай масы.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных The Plant List на 2013 год[6], у сінаніміку віду ўваходзяць:
- Agrostis alba (L.) Lunell
- Agrostis alba L.
- Agrostis aristata Sinclair ex Steud., nom. inval.
- Agrostis conferta Willd. ex Steud., nom. inval.
- Agrostis cremenica Besser ex Steud., nom. inval.
- Agrostis disticha Schweigg. ex Steud., nom. inval.
- Aira elodes Brign.
- Aira helodes Steud., nom. inval.
- Aira petraea Bellardi ex Steud., nom. inval.
- Catabrosa elodes (Brign.) Roem. & Schult.
- Catabrosa helodes Roem. & Schult.
- Dactylis capitata (Spreng.) Schult. & Schult.f., nom. illeg.
- Decandolia alba (L.) T.Bastard
- Eragrostis tenuis Steud.
- Festuca asperrima Hornem. ex Steud., nom. inval.
- Festuca capitata Balb. ex Spreng.
- Festuca depauperata Bertol.
- Milium album (L.) Lag.
- Paneion nemorale (L.) Lunell
- Poa acmocalyx Keng f. & L.Liu
- Poa adjarica (Sommier & Levier) A.P.Khokhr.
- Poa alexeenkoi (Tzvelev) Czerep.
- Poa asperula Steud.
- Poa balbisii Parl.
- Poa balfourii auct.
- Poa caespitosa Poir.
- Poa cinerea Vill.
- Poa coarctata Haller f. ex Gaudich.
- Poa debilis Thuill.
- Poa dubia Suter, nom. illeg.
- Poa eligulata Pavlov, nom. illeg.
- Poa firma Wormsk. ex Roem. & Schult., nom. inval.
- Poa firmula (Gaudich.) Gray
- Poa glaucantha Schleich. ex Gaudin
- Poa glaucescens Roth
- Poa gmelinii Koeler, nom. illeg.
- Poa gracilescens Schrad.
- Poa hypanica Prokudin
- Poa juncea Suter
- Poa juncoides Gaudich
- Poa korshunensis Golosk.
- Poa lapponica Prokudin
- Poa marginata Willd., nom. inval.
- Poa montana All., nom. illeg.
- Poa muralis Honck.
- Poa parnellii Bab.
- Poa pilipes Keng f. ex Shan Chen
- Poa polymorpha Wibel
- Poa pseudocaesia Schur, nom. inval.
- Poa pyramidalis Clairv., nom. illeg.
- Poa rariflora Desf., nom. illeg.
- Poa recta Willd. ex Steud., nom. inval.
- Poa salebrosa Panz. ex Steud., nom. inval.
- Poa scheuchzeri Suter
- Poa scopulorum Butters & Abbe
- Poa setifolia J.W.Zetterst., nom. illeg.
- Poa subpolaris Kuvaev
- Poa tenuis Clairv.
- Poa tenuis Elliott, nom. illeg.
- Poa ×tormentuosa Butters & Abbe
- Poa variegata Host ex Kunth, nom. inval.
- Vilfa alba (L.) P.Beauv.
- Vilfa neglecta P.Beauv. ex Steud., nom. inval.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Мятлик дубравный (Poa nemoralis L.)
- ↑ Метлюжок баравы: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Poa nemoralis L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (7 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 7 лютага 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.
- Волосница, растение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.