Маўрыкійская рупія
Выгляд
Маўрыкі́йская рупія (фр.: Roupie mauricienne, код ISO 4217: MUR) — афіцыйная валюта Рэспублікі Маўрыкій. Дзеліцца на 100 цэнтаў.
Рупія была прынятая ў якасці мясцовай маўрыкійскай валюты ў 1876 годзе. Рупія была выбрана з-за прытоку індыйскай рупіі разам з масавай іміграцыяй з Індыі. З мэтай замены індыйскай рупіі і была ўведзена мясцовая валюта. Маўрыкійская валюта ўжывалася ў на Сейшэлах да 1914 года, калі была там заменена на Сейшэльскую рупію.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маўрыкійская рупія