Матэа Сальвіні
Матэа Сальвіні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Matteo Salvini | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Джузэпэ Контэ | ||||||
Папярэднік | Марка Мініці | ||||||
Пераемнік | Лучана Ламоргезэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Роберта Мароні | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 сакавіка 1973 (51 год) Мілан, Італія |
||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: Matteo Salvini | ||||||
Жонка | Fabrizia Ieluzzi[d][1] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[2] | ||||||
Партыя | |||||||
Прафесія | палітык, журналіст | ||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матэа Сальвіні (італ.: Matteo Salvini; нар. 9 сакавіка 1973, Мілан, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, дэпутат Еўрапарламента, лідар Лігі Поўначы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў (няпоўную) адукацыю на гістарычным факультэце Міланскага ўніверсітэта. У 1990 далучыўся да Лігі Поўначы. Працаваў у медыях, звязаных з гэтай групоўкай, у тым ліку ў якасці рэдактара радыё Свабодная Паданія і газеты La Padania. З 1993 года працягваў выконваць функцыі дарадцы ў Мілане. У 2004 годзе стаў членам Еўрапарламента, склаў мандат у палове тэрміну. У 2008 годзе быў выбраны ў Палату дэпутатаў Італіі XVI склікання.
У 2009 годзе на выбарах у Еўрапейскі Парламент VII склікання зноў атрымаў дэпутацкі мандат. Стаў членам групы Еўропа свабоды і дэмакратыі і Камітэта па пытаннях унутранага рынку і абароны правоў спажыўцоў. У 2013 стаў федэральным сакратаром Лігі Поўначы, тым самым прымаючы лідарства ў гэтай партыі. У 2014 годзе паспяхова балатаваўся на перавыбранне ў Еўрапарламент.
Зноскі
- ↑ https://www.vanityfair.it/people/italia/15/08/11/matteo-salvini-ex-moglie-elisa-isoardi-vanity-fair
- ↑ Salvini: "Sono cattolico, anche se un gran peccatore. Mons. Galantino, un vescovo comunista" — Rai News, 2015. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ilgiornale.it/news/interni/leterno-ragazzo-ha-osato-sfidare-capo-quando-ancora-974222.html / пад рэд. Il Giornale — 2013.
- ↑ https://web.archive.org/web/20140112205259/http://www.video.mediaset.it/video/mattino_5/servizi/431578/chi-e-matteo-salvini-.html / пад рэд. MFE - MediaForEurope — 2014.