Марыя Барысаўна Осіпава
Марыя Барысаўна Осіпава | |
---|---|
руск.: Мария Осипова | |
Мянушка | Ганна Чорная, «Чапля» |
Дата нараджэння | 27 снежня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1999 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі |
Алена Рыгораўна Мазанік Надзея Віктараўна Траян |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Барысаўна Осіпава (27 снежня 1908, вёска Серкавіцы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 5 лютага 1999, Мінск) — удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне. Член КПСС з 1928 г. У 1941 г. арганізавала падпольную групу ў Мінску, сувязная партызанскіх атрадаў, арганізатар падрыхтоўкі знішчэння Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (29.10.1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1926 г. М. Б. Осіпава на партыйнай і савецкай рабоце. У 1935 годзе скончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу, у 1940 — Мінскі юрыдычны інстытут.
Пасля вызвалення Беларусі вярнулася ў Мінск і актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранага вайной горада. Затым працавала ў апараце Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіля Іванавіча Казлова, узначальвала аддзел па памілаванні пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларусі, была членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР, членам рэспубліканскага Камітэта абароны міру. У 1947—1963 гадах абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2—5-га скліканняў. Немалаважная заслуга М. Б. Осіпавай у рэабілітацыі членаў мінскага падполля, абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацысцкімі акупантамі. Марыя Барысаўна паручылася больш чым за тры сотні ўдзельнікаў антынацысцкага руху.
У 1988 г. Марыя Осіпава ўваходзіла ў склад Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў у Курапатах.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]На доме па вуліцы Кісялёва, 11 у Мінску, дзе Марыя Осіпава пражывала ў 1970—1999 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Барысаўна Осіпава на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Выпускнікі ВНУ Мінска
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Жанчыны ў войнах
- Члены КПСС
- Ганаровыя грамадзяне Мінска
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання