Перайсці да зместу

Марцін Райл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Райл
англ.: Martin Ryle
Дата нараджэння 27 верасня 1918(1918-09-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1984(1984-10-14)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька John Ryle[d][4]
Род дзейнасці астраном, фізік, астрафізік, даследчык
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік J. A. Ratcliffe[d]
Член у
Узнагароды

Марцін Райл (англ.: Sir Martin Ryle; 27 верасня 1918, Брайтан — 14 кастрычніка 1984, Кембрыдж) — брытанскі радыёастраном, аўтар навуковых прац па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыстычным аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952), Нацыянальнай АН ЗША (1975). Замежны член Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1968), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970), АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1974), сумесна з Энтані Х’юішам «за піянерскія даследаванні ў галіне радыёфізікі».

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1939). З 1945 года ў Кембрыджскім універсітэце (з 1957 прафесар), у 1957—1982 дырэктар Малардскай радыёастранамічнай абсерваторыі. У 1972—1982 на пасадзе Каралеўскага астранома.

У 1946 годзе Райл і Вонберг упершыню апублікавалі інтэрфераметрычныя вымярэнні астранамічных аб’ектаў у радыёдыяпазоне, хоць часам сцвярджаецца, што першыя падобныя вымярэння зрабіў у тым жа годзе Джозеф Поўсі ў Сіднейскім універсітэце. Удасканаліўшы абсталяванне, Райл змог выявіць самыя аддаленыя вядомыя на той момант галактыкі ў сусвеце.

Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вялікі ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу.

Зноскі

1. Райл Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. а б Martin Ryle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Brozović D., Ladan T. Martin Ryle // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

4. Geni.com — 2006.

5. а б Матэматычная генеалогія — 1997.

6. https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Ryle_Martin_D.pdf
7. www.pas.va