Марк Рэнэ дэ Манталамбер
Марк Рэнэ дэ Манталамбер | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1714[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1800[2] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Marie-Joséphine de Comarieu de Montalembert[d][4] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | сухапутныя войскі |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Рэнэ дэ Мантальбер (франц. Marc-René de Montalembert; 16 ліпеня 1714[1][2], Ангулем[3] — 29 сакавіка 1800[2], Парыж[3]) — французскі ваенны дзеяч і тэарэтык фартыфікацыі, дывізійны генерал. Член Парыжскай і Пецярбургскай акадэмій навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1732 г. на вайсковай службе. У 1730—1740 г. удзельнічаў у войнах за польскую і аўстрыйскую спадчыну. У 1750 г. за свой кошт пабудаваў артылерыйскі завод. У 1758 г. выдаў працу, у якой абагульніў вопыт вырабу гармат з жалеза. Пад час Сямігадовай вайны 1756—1763 гг. займаўся фартыфікацыяй, кіраваў будаўніцтвам умацаванняў у Анкламе, Штральзундзе і на в. Алерон. У 1779 г. кіраваў абаронай астравоў Рэ і Экс ад англічанін. Пасля Вялікай французскай рэвалюцыі быў кансультантам ваеннага міністра Л. Карно.
У сваёй працы «Перпендыкулярная фартыфікацыя» (т. 1-11, 1776—1793) рашуча выступаў супраць бастыённай фартыфікацыі, з-за яе нездавальняючага слабога флангавага агню. Высунуў ідэю стварэння фартыфікацыйных франтоў тэнальнага абрысу, дзе б тэналі, ці зломы абарончай лініі, пад прамым вуглом забяспечвалі магутны флангавы агонь. Патрабаваў актыўнай абароны крэпасцяў, узмацнення іх артылерыйскага ўзбраення і пашырэння плошчы шляхам будаўніцтва перад галоўным валам аднаго ці двух ланцугоў фартоў. Гэтую ідэю ён рэалізаваў у праекце фартыфікацыі Шэрбур і, такім чынам, распачаў новы этап у развіцці доўгачасовай фартыфікацыі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Essai sur l’intérêt des nations en général et de l’homme en particulier (1749)
- La Fortification perpendiculaire, ou essai sur plusieurs manières de fortifier la ligne droite, le triangle, le quarré et tous les polygones, de quelqu'étendue qu’en soient les côtés, en donnant à leur défense une direction perpendiculaire (5 volumes, 1776—1784)
- Supplément au tome cinquième de la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné. L’on y a joint I ̊ un supplément relatif aux affûts à aiguille propre à monter l’artillerie des vaisseaux ; II ̊ un supplément au chapitre IXe du cinquième volume, qui traite des différentes méthodes à employer pour la défense d’une rade (1786)
- L’Art défensif supérieur à l’offensif, ou la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné, divers mémoires avec une addition à la théorie des embrasures, donnée au chapitre cinquième du deuxième volume (1793)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Marc-René De Montalembert // GeneaStar
- ↑ а б в г Marc-René Montalembert // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Монталамбер Марк Рене де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://roglo.eu/roglo?lang=en;p=marc rene;n=de montalembert;oc=3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.