Марк (Папа Рымскі)
Выгляд
Марк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сільвестр I | ||||||
Пераемнік | Юлій I | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
III стагоддзе |
||||||
Смерць |
8 кастрычніка 336 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк (лац.: Marcus) (? — 7 кастрычніка 336) — біскуп рымскі з 18 студзеня да 7 кастрычніка 336, быў усяго 8 месяцаў біскупам Рыма. Перад тым, як яго абралі, быў біскупам Остыі (прадмесце Рыма).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пра яго вядома мала, толькі што ён — рымлянін. Хутчэй за ўсё, падчас яго знаходжання на пасадзе пачаліся запісы ранніх спісаў біскупаў і мучанікаў, вядомыя як Depositio episcoparum і Depositio martyrum. Час яго папства прыпадае на эпоху моцных спрэчак вакол арыянства. Ён распарадзіўся збудаваць у Рыме дзве базілікі: царкву св. Марка і св. Бальбіны. У апошняй царкве ён быў пахаваны. Ушаноўваюць памяць святога Марка 7 кастрычніка. Яго часта блытаюць з рымскім мучанікам Маркам, побач з якім ён пахаваны.