Мантэвідэа
Горад
Мантэвідэа
San Felipe y Santiago de Montevideo
| ||||||||||||||||||||||||||||
Мантэвідэ́а (ісп.: San Felipe y Santiago de Montevideo) — сталіца Уругвая і адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Мантэвідэа. Плошча горада складае 540 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мантэвідэа размешчаны на левым беразе заліва Ла-Плата Атлантычнага акіяна. На поўнач ад сталіцы ляжыць узгорыстая мясцовасць, якая ўзнімаецца да 500 м над узроўнем мора, цягнецца да бразільскай мяжы. Клімат субтрапічны - лагодны, умерана вільготны і цёплы. Сярэдняя тэмпература студзеня складае 23 градусы, а ліпеня - каля 10 градусаў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў не перавышае 1000 мм. Выпадаюць яны галоўным чынам у перыяд з чэрвеня па верасень. Натуральная расліннасць прадстаўлена травой і хмызнякамі, характэрнымі для зоны саван. У межах горада растуць у асноўным завезеныя з Еўропы дрэвы - дуб, хвоя, эўкаліпт, платан.
Насельніцтва, мова, веравызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва Мантэвідэа да цяперашняга часу дасягнула 1,5 млн чалавек, што складае прыкладна 49% усяго насельніцтва Уругвая. У горадзе пражываюць у асноўным нашчадкі іспанскіх і італьянскіх эмігрантаў (крэолы). У сярэдзіне XIX - пачатку XX стст. насельніцтва Мантэвідэа ў значнай меры папоўнілася перасяленцамі з Заходняй Еўропы - іспанцамі, італьянцамі, французамі. Уругвай лічыцца адной з найбольш «белых» краін Лацінскай Амерыкі. У перыяд іспанскай каланізацыі і антыіндзейскіх войнаў, карэннае насельніцтва было практычна цалкам знішчана. У Мантэвідэа існуе невялікая яўрэйская абшчына, якая з'яўляецца адной з самых вялікіх у Лацінскай Амерыцы.
Дзяржаўная мова - іспанская, але ў вымаўленні адчуваецца ўплыў італьянскай. Прыкладна палова насельніцтва сталіцы належыць да рымска-каталіцкай царквы. Распаўсюджаныя таксама метадысцкае і англіканскае веравызнанне.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Карлас Шэрман — беларуска-іспанскі перакладчык
- Хасэ Альберта Мухіка Кардана
- Маціяс Гансалес
- Нельсан Даніэль Гуцьерэс-Луонга
- Марцін Касерэс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мантэвідэа