Перайсці да зместу

Малапа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малапа
Каардынаты: 25°53′43″ пд. ш. 27°48′05″ у. д.HGЯO

Малапа — пячора ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы. Знаходзіцца ў правінцыі Гаутэнг на вышыні 1442 м над узроўнем мора, у 40 км на захад ад Яганэсбургу і ў 15 км на поўначы—паўночным ўсходзе ад вядомых выкапневых участкаў Стэркфантэйн, Сварткранс і Кромдрай. Пячора адносіцца да тэрыторыі аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, вядомага як «Калыска чалавецтва».

Вясной 2008 года ў пячоры былі знойдзены рэшткі двух шкілетаў гамінід узростам прыкладна 1,9 мільёнаў гадоў, выдзеленыя ў асобны від роду аўстралапітэкаў Australopithecus sediba[1][2]. Вядомы антраполаг Дональд Джохансан лічыць, што косткі A. sediba варта аднесці да роду Homo[3]. Тут жа знойдзены самыя раннія знаходкі парэшткаў бабуінаў Papio angusticeps узростам 2,026—2,36 млн гадоў [4].

Зноскі

  1. Dirks, P. H. G. M.; Kibii, J. M.; Kuhn, B. F.; Steininger, C.; Churchill, S. E.; Kramers, J. D.; Pickering, R.; Farber, D. L.; Mériaux, A.-S.; Herries, A. I. R.; King, G. C. P.; Berger, L. R. (2010), "Geological Setting and Age of Australopithecus sediba from Southern Africa", Science, 328 (5975): 205–208, doi:10.1126/science.1184950
  2. Berger, L. R.; de Ruiter, D. J.; Churchill, S. E.; Schmid, P.; Carlson, K. J.; Dirks, P. H. G. M.; Kibii, J. M. (2010), "Australopithecus sediba: A New Species of Homo-Like Australopith from South Africa", Science, 328 (5975): 195–204, doi:10.1126/science.1184944
  3. Элементы - новости науки: Australopithecus sediba — австралопитек, похожий на человека
  4. Earliest baboon found at Malapa