Мак-Мёрда (ледавік)
Выгляд
Ледавік Мак-Мёрда | |
---|---|
англ. McMurdo Ice Shelf | |
78°00′ пд. ш. 166°30′ з. д.HGЯO | |
Кантынент | |
Тып | Палярны ледавік |
Мак-Мёрда — частка шэльфавага ледавіка Роса, паўночнай мяжой якой з’яўляецца праліў Мак-Мёрда і востраў Роса, а паўднёвай — скалісты мыс Мінна-Блаф . Даследаванні паказваюць, што гэтая мясцовасць мае зусім іншыя характарыстыкі, чым астатняя частка ледавіка Роса, і можа мець уласную назву.
A. Гейне, які правёў даследаванне ў 1962—1963 гадах, прапанаваў абмежаваць гэты ўчастак востравам Роса, паўвостравам Браўн, востравам Блэк і востравам Уайт, аднак Кансультатыўны камітэт па антарктычных назвах (US-ACAN) пашырыў яе на поўдні да мыса Мінна-Блаф[1].
У сакавіку 2010 года, апусціўшы фотакамеру на 182 метры у глыбіню шэльфавага ледавіка Мак-Мёрда, навукоўцы знайшлі там жывога прадстаўуніка сямейства Лізіянасіды атрада бакаплаваў[2].
Зноскі
- ↑ McMurdo Ice Shelf . Geographic Names Information System. United States Geological Survey. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 10 верасня 2013.
- ↑ NASA discovers life hidden 600 feet below Antarctic ice(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 16 сакавіка 2010.