Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—5 см, спачатку канічная, пазней пукатая з бугарком у сярэдзіне і апушаным уніз краем, слізкая. Колер шапкі цагляна-каштанавы або чырвона-карычневы. Ножка 5—8 см у даўжыню і 1—2 см у дыяметры. Мякаць аранжава-бураватая, без асаблівага смаку і паху. Пласцінкі тоўстыя, спачатку светла-бураватага колеру, пазней дымчата-пурпурова-бурыя. Споры гладкія, верацёнападобнай формы, буравата-аліўкавага колеру.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 70. — 192 с. — 60 000 экз.