Майнская ГЭС
Выгляд
Майнская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на рацэ Енісей у Хакасіі, ля пасёлка Майна. Уваходзіць у Енісейскі каскад ГЭС. Будаўніцтва ГЭС пачалося ў 1979 годзе, скончылася ў 1987. ГЭС пабудавана па руславай схеме. Склад збудаванняў ГЭС:
- левабярэжная жвірова-галечная плаціна даўжынёй па грэбні 120 м і найбольшай вышынёй 24 м;
- руславая і правабярэжная грунтавыя плаціны агульнай даўжынёй 505 м і найбольшай вышынёй 30 м;
- бетонная вадаскідная плаціна даўжынёй па грэбні 132,5 м і найбольшай вышынёй 31 м;
- будынак ГЭС.
Па збудаваннях ГЭС пракладзены аўтадарожны пераход.
Магутнасць ГЭС — 321 МВт, сярэднегадавая выпрацоўка — 1,72 млрд кВт·г.