Мазут
Выгляд
Мазут — рэшта пасля адгонкі з нафты або прадуктаў яе другаснай перапрацоўкі светлых фракцый (бензіну, газы, дызельнага паліва).
Густая цёмная-карычневая вадкасць. Уяўляе сабой сумесь вуглевадародаў, нафтавых смол, асфальтэнаў, карбенаў, арганічных злучэнняў, утрымліваючых металы. Склад мазуту залежыць ад складу зыходнай сыравіны і ступені адгонкі фракцый. Шчыльнасць 0,89—1 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Ніжэйшая цеплата згарання 39,4—40,7 МДж/кг. Вязкасць 8—80 мм²/с (пры тэмпературы 100 °С).
Мазут выкарыстоўваецца ў якасці кацельнага паліва і сыравіны ў вытворчасці змазачных матэрыялаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139—140. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.