Перайсці да зместу

Мадэрн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мадэрн (архітэктура))
Альфонс Муха.
Мод Адамс як Жанна д’Арк. Афіша 1909 г.

Мадэ́рн (ад фр.: moderne — сучасны), ар-нуво (фр.: art nouveau, літар. «новае мастацтва»), югендстыль (ням.: Jugendstil — «малады стыль») — мастацкі кірунак у мастацтве, найбольш папулярны ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя. Яго характэрнымі асаблівасцямі з'яўляюцца адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, «прыродных» ліній, цікавасць да новых тэхналогій (напрыклад у архітэктуры), росквіт прыкладнога мастацтва.

Мадэрн імкнуўся спалучаць мастацкія і ўтылітарныя функцыі ствараных твораў, залучыць у сферу прыгожага ўсе сферы дзейнасці чалавека. У іншых краінах завецца таксама: «ціфані» (па імі Л. К. Ціфані) у ЗША, «ар-нуво» і «fin de siècle» (літар. «канец века») у Францыі, «югендстыль» (дакладней, «югендштыль» — ням.: Jugendstil, па назве заснаванага ў 1896 годзе ілюстраванага часопіса Die Jugend) у Германіі, «стыль Сецэсіён» (Secessionsstil) у Аўстрыі, «мадэрн стайл» (modern style, літар. «сучасны стыль») у Англіі, «стыль ліберці» ў Італіі, «мадэрнізму» ў Іспаніі, «Nieuwe Kunst» у Нідэрландах, «яловы стыль» (style sapin) у Швейцарыі.

Выбітныя прадстаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]