Вусценскі сельсавет
Вусценскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Вусце |
Дата ўтварэння | 2 лютага 1982 |
Насельніцтва (2019) | 1 408 |
Часавы пояс | UTC 03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Ву́сценскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вусце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Яромкавіцкі (Ермаковіцкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Яромкавічы (Ермаковічы). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Вусце. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарчылава. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпкі, сельсавет перайменаваны ў Ліпкаўскі сельсавет[1]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), наўзамен у склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпкаўскага сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 23 кастрычніка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вусце[4]. 15 мая 1981 года ў склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Вусценскі[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы)[7]. 15 снежня 2016 года скасавана станцыя Чэрвіна[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1921 чалавек[9], з іх 93,8 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек[11].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 кастрычніка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Оршанского районного Совета депутатов от 15 декабря 2016 г. № 187 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Оршанского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.