Львоў
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Львоў (укр.: Львів ⓘ; польск.: Lwów[3]; ням.: Lemberg; лац.: Leopolis — горад льва) — горад абласнога падпарадкавання на захадзе Украіны, раней адзін з галоўных цэнтраў Галіцка-Валынскага княства, Кароны Каралеўства Польскага, габсбургскага Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, а пазней сталіцай Львоўскага ваяводства ў складзе Другой Польскай рэспублікі.
Паводле археалагічных даследаванняў на месцы сучаснага Львова першыя паселішчы з’явіліся яшчэ ў V стагоддзі, а паміж VIII і X стагоддзямі на тэрыторыі Львова знаходзіліся паселішчы ляхаў. У 1031 годзе вялікі князь кіеўскі Яраслаў адваяваў гэтыя паселішчы разам з суседнімі землямі ў польскага караля Мешкі II Ламберта. Пасля нашэсцяў Батыя князь Даніла Раманавіч, валадар Галіцка-Валынскага княства, адбудаваў горад у 1240 годзе і назваў яго ў гонар свайго сына Льва.
Першая летапісная згадка Львова датуецца 1256 годам. У 1340 годзе Галічына, якая ўключала ў сябе Львоў, была далучана да Каралеўства Польскага Казімірам III Вялікім, які ў 1356 годзе надаў Львову магдэбургскае права. Львоў знаходзіўся ў складзе Польскага каралеўства да 1772 года, пасля чаго ў выніку першага падзела Рэчы Паспалітай стаў часткай Аўстрыйскай імперыі. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Львоў стаў сталіцай Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі, а з 1919 года — сталіцай Львоўскага ваяводства Другой Польскай рэспублікі, у складзе якой знаходзіўся да 1939 года, калі быў анексаваны Савецкім Саюзам паводле Пакта Молатава-Рыбентропа, а пазней, падчас Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Львова была акупаваная нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1944 года ў выніку Львоўскага паўстання горад быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі польскай Арміяй Краёвай у супрацоўніцтве з войскамі СССР.
У канцы XIV і ў XV ст. абсалютная большасць гараджан была немцамі, пра што сведчыць судовая кніга Львоўскага магістрата за 1382—1389 гады[4]. З XV ст. Львоў паступова станавіўся адным з галоўных польскіх, а пазней і габрэйскіх культурных цэнтраў рэгіёна. Да пачатку Другой сусветнай вайны палякі і яўрэі складалі дэмаграфічную большасць горада. Халакост і масавае перасяленне палякаў змянілі структуру насельніцтва. Іншыя этнічныя групы, якія жылі ў горадзе, — русіны (сённяшнія ўкраінцы) і армяне — таксама ўнеслі вялікі ўклад у культуру Львова. У выніку сумеснага нямецка-савецкага ўварвання ў Польшчу ў пачатку Другой сусветнай вайны горад Львоў і яго правінцыі былі далучаны да СССР і былі часткай Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з 1939 па 1941 гады. З ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года Львоў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй і размяшчаўся ў Генерал-губернатарстве, пасля чаго ў ліпені 1944 года быў захоплены савецкай Чырвонай Арміяй і ў адпаведнасці з дамовамі Ялцінскай канферэнцыі быў уключаны ў склад УССР. Большасць палякаў, якія пражывалі ў Львове, былі дэпартаваныя на вернутыя па ўмовах Патсдамскага пагаднення ў Германіі землі (у Польшчы выкарыстоўваўся тэрмін «Вернутыя тэрыторыі» (польск.: Ziemie Odzyskane)), а горад стаў галоўным цэнтрам заходняй часткі Савецкай Украіны, дзе пражывалі пераважна ўкраінцы.
Пасля распаду СССР у 1991 годзе горад Львоў застаўся часткай Украіны, якая атрымала незалежнасць, і па сённяшні дзень з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Львоўскай вобласці і цэнтрам Львоўскай агламерацыі з насельніцтвам каля 1,5 мільёна чалавек. Па колькасці насельніцтва горад займае сёмае месца ў краіне (станам на 1 студзеня 2014 года ў Львове пражывала 729 038 чалавек[5]). У горадзе знаходзіцца найбольшая колькасць помнікаў архітэктуры ва Украіне[6]. У 2009 годзе Львову прысвоена званне культурнай сталіцы Украіны[7]. Горад рэгулярна займае лідзіруючыя месцы ў рэйтынгах турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці[8][9][10]. Гістарычны цэнтр Львова, які ўключае ў сябе яго старадаўнія будынкі і брукаваныя вулачкі, захаваўся ў значнай ступені пасля савецкай і нацысцкай акупацый падчас Другой сусветнай вайны і занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У горадзе ёсць шмат галін прамысловасці і інстытутаў вышэйшай адукацыі, такіх як Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко і нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка». Апроч таго, Львоў з’яўляецца домам для многіх устаноў культуры сусветнага класа, у тым ліку філарманічнага аркестра і вядомага Львоўскага тэатра оперы і балета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назву "Львоў " горад атрымаў у гонар князя Льва Данілавіча, сына заснавальніка Львова Данілы Галіцкага. На працягу сваёй гісторыі Львоў ні разу не мяняў назвы. Назва горада на розных мовах гучыць так: украінскай — Львів, польскай — Lwów ( Львув), рускай — Львов, нямецкай — Lemberg (Лемберг; зараз — таксама Lwiw), ідыш — לעמבערג (Лемберг), лацінай — Leopolis (Леопаліс), армянскай — Լվով (Лвов), крымскататарскай — İlbav (Ільбав).
Адносна Львова традыцыйна ўжываецца шмат эпітэтаў. Распаўсюджанай з’яўляецца назва «Горад Лева». Час ад часу ўжываюцца такія параўнанні, назвы і словазлучэнні, як «Горад львоў», «Горад спячых львоў», «Каралеўскі горад», «Сталіца Галічыны», «Жамчужына кароны Еўропы», «Горад-музей», «Украінскі П'емонт», «Маленькі Парыж», «Маленькая Вена», «Бандэрштад», «Культурная сталіца Украіны» і іншыя.
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйна зацверджанымі сімваламі Львова з’яўляюцца герб, вялікі герб, харугва Львоўскай гарадской рады і лагатып. Статут Львова таксама вызначае сімваламі горада назвы або выявы архітэктурных і гістарычных помнікаў[11].
Асновай гербу Львова з’яўляецца пячатка галіцка-валынскіх князёў — каменная брама з трыма вежамі, праз якія крочыць залаты леў. Вялікі герб Львова — гэта шчыт з гербам горада, увянчаны срэбнай каронай з трыма вежкамі, які трымаюць леў з аднаго боку і сярэднявечны ваяр з іншага. Сцягам Львова з’яўляецца сіняе квадратнае палотнішча з выявай гарадскога герба, абрамленае ліштвой, якая складаецца з жоўтых і сініх роўнабаковых трохвугольнікаў па краях. Лагатыпам Львова з’яўляецца выява пяці рознакаляровых вежаў (злева — направа): званіцы Армянскай царквы, вежы Карнякта, гарадской ратушы, вежы Лацінскай кафедры, званіцы кляштару бернардзінцаў і слоган «Львоў адкрыты для свету» (укр.: Львів відкритий для світу) пад імі[12].
Дэ-факта лозунг «Львоў адкрыты для свету» сёння з’яўляецца дэвізам Львова, бо ён намаляваны на лагатыпе горада. Да 1939 года афіцыйным дэвізам было лацінскае выслоўе «Semper fidelis» (Заўсёды верны (укр.: Завжди вірний)), аднак пасля Другой сусветнай вайны гэты дэвіз не знайшоў афіцыйнага зацверджання.
З XVII стагоддзя патронам Львова лічыўся святы Ян з Дуклі. Сёння заступнікам горада з’яўляецца святы Юрый (Георгій Перамоганосец). Да дня яго памяці, у першую нядзелю мая, адзначаецца Дзень горада. Сярод паважаных львавянамі гарадскіх святаў таксама Дзень сцяга (3 красавіка, у памяць пра 3 красавіка 1990 года, калі за 16 месяцаў да абвяшчэння незалежнасці Украіны на львоўскай ратушы быў узняты сіне—жоўты сцяг) і Дзень лістападаўскага чыну (1 лістапада; у памяць аб лістападаўскім перавароце, калі ў ноч на 1 лістапада 1918 года ў Львове была абвешчаная Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка). 27 ліпеня ў Львове дзень жалобы па ахвярам Скнілаўскай авіякатастрофы.
Горад Львоў з’яўляецца кавалерам ордэна Virtuti Militari[13], найвышэйшай ваеннай узнагароды Польшчы, і Ордэна Леніна[14], найвышэйшай узнагароды Савецкага Саюза.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мяркуецца, што Львоў быў заснаваны князем Даніілам Галіцкім у гонар свайго сына Льва Даніілавіча. Першае пісьмовае згадванне пра горад датуецца 1256 г. Яна ўтрымоўваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе.
Пасля смерці Данііла, князь Леў перанёс у Львоў сталіцу Галіцка-Валынскай дзяржавы. Пасля 1303 г., Львоўская епархія была ператворана ў асобную мітраполію Канстанцінопальскага патрыярхата. У 1340 г. Львоў быў заваяваны Каралеўствам Польскім, аднак мясцовыя баяры зрынулі польскія ўлады і ўтварылі незалежную баярскую рэспубліку. У 1349 г. польскі кароль Казімір III Вялікі зноў бярэ ўладу над Львовам, даўшы гораду статут сталіцы Рускага каралеўства — аўтаномнай адміністрацыйнай адзінкі Польшчы. У 1356 г. гораду было падаравана Магдэбургскае права. У 1378 г. Львоў разам з усёй Галічынай перайшоў пад уладу Венгрыі. Венгерскае панаванне доўжылася 9 гадоў, пасля чаго польскія войска пад кіраўніцтвам каралевы Ядзвігі зноў захапілі горад, які стаў адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводства.
год
Тым часам горад застаецца апорай праваслаўя — тут дзейнічае праваслаўнае братэрства і грэка-славянская школа. У 1661 г. ў горадзе было заснавана Калегія Езуітаў — прататып Львоўскага ўніверсітэта. У першай палове 18 ст. Львоў становіцца найбуйнейшым горадам Украіны (з насельніцтвам 25-30 тыс. чалавек).
У гэты перыяд Львоў перажыў аблогу Багдана Хмяльніцкага, адкупіўся ад турак у 1672 г. і быў узяты толькі раз — шведскімі войскамі. Для наладжвання сумесных дзеянняў супраць Карла XII у 1707 г. у Львоў прыязджаў цар Пётр I.
У 1772 г. Львоў адышоў у склад Аўстрыйскай імперыі, стаўшы сталіцай кароннай зямлі — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Аўстрыйская ўлада знесла гарадскія сцены, чым заахвоціла горад да развіцця і разрастання. Горад быў цэнтрам украінскага і польскага вызваленчых рухаў.
Падчас Першай сусветнай вайны Львоў быў акупаваны Расійскай імперыяй. У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 г. ў горадзе адбыўся Лістападаўскі чын, які прывёў да ўтварэння Заходня-ўкраінскай народнай рэспублікі са сталіцай у Львове. З першых дзён існавання новаўтвораная Другая Рэч паспалітая абвясціла вайну ЗУНР: Львоў быў захоплены польскімі войскамі ўжо 21 лістапада, горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Львоўскага ваяводства.
У 1939 годзе паводле пакта Молатава-Рыбентропа Львоў увайшоў у склад Савецкага Саюза, а менавіта, Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Львоўскай вобласці. 30 чэрвеня 1941 года Львоў быў акупаваны нацысцкімі войскамі Германіі. 30 чэрвеня Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў абвясціла ў Львове Акт аднаўлення Украінскай дзяржавы, аднак пазней гэта ініцыятыва наткнулася на незадаволенасць нямецкай адміністрацыі і яе ініцыятары былі арыштаваны. У ліпені 1941 года ў Львове адбыліся масавыя пагромы яўрэйскага насельніцтва і забойствы прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Львова. 27 ліпеня 1944 года Чырвоная Армія заняла Львоў. Падчас савецкага перыяду ў Львове дзейнічаў магутны нацыянальна-вызваленчы рух. У 1991 г. горад увайшоў у склад незалежнай Украіны.
Гістарычны цэнтр
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль гістарычнага цэнтра Львова займае цэнтральную тэрыторыю горада, якая занесена ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.
На 22-й канферэнцыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які праходзіў у Кіёта (Японія) з 30 лістапада па 5 снежня 1998 г., Львоў быў прыняты ў Сусветную спадчыну.
Тэрыторыя ансамбля гістарычнага цэнтра складаецца з 120 га старажытнарускай і сярэднявечнай часткі горада Львова, а таксама тэрыторыі сабора Святога Юра на Святаюрскай гары. Буферная зона Ансамбля гістарычнага цэнтра вызначана межамі гістарычнага арэала і складае каля 3000 га.
Міжнароднае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Львоў мае 17 гарадоў-пабрацімаў[15][16]:
З шасцю гарадамі Львоў супрацоўнічае без заключэння дагавора[19]:
У Львове ёсць генеральныя консульствы Польшчы, Расіі і Чэхіі, ганаровыя консульствы Аўстрыі, Бельгіі[20], Беларусі, Бразіліі, Грузіі[21], Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Мексікі, Нідэрландаў, Германіі і Славеніі. У горадзе таксама дзейнічае візавы цэнтр Пасольства Іспаніі ва Украіне[22] і ўвесь час знаходзіцца Консульскі карэспандэнт Пасольства Італіі ва Украіне[23]; дзейнічае Брытанскі савет. Львоў з’яўляецца членам «Eurocities»[24], «European Cities Marketing»[25], OWHC (Арганізацыі гарадоў сусветнай спадчыны)[26] і «Energie-Cites»[27].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Аракеловіч
- Раман Рыгоравіч Вікцюк (1936—2020)
- Лілія Міхайлаўна Грыневіч (нар. 1965) — міністр адукацыі і навукі Украіны (2016—2019)
- Леапольд фон Захер-Мазох (1836—1895) — аўстрыйскі пісьменнік
- Станіслаў Лем (1921—2006) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг
- Станіслаў Ежы Лец (1909—1966) — польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык
- Пол Муні (1895—1967) — галівудскі кіна- і тэатральны акцёр 1930—40-х гадоў.
- Вільгельм Орлік-Рукеман (1894—1986) — польскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал.
- Рыгор Пірамовіч (1735—1801) — педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі.
- Альфрэд Рэдль
- Вольга Уладзіленаўна Сакалова (нар. 1958) — беларускі архітэктар.
- Васіль Яраслававіч Сліпак
- Раман Іосіфавіч Шухевіч (1907—1950) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
- Мар’ян Яворскі (1926—2020) — архібіскуп львоўскі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Палац Патоцкіх
- Палац губернатараў
- Палац Сапегаў
- Палац Бельскіх
- Сабор Святога Юра
- Лычакіўскія могілкі
- Царква Святога Георгія Пераможца
- Глінянская брама
- Калона Святога Яна з Дуклі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Андрій Садовий - Міський голова Львова — Львоўская гарадская грамада. Праверана 10 верасня 2023.
- ↑ Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 року — Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
- ↑ Былая назва: Królewskie Stołeczne Miasto Lwów (Каралеўскі сталічны горад Львоў)
- ↑ Раздел 2.1. — С. 33.
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2014
- ↑ Історико-культурний потенціал. Посольство України в Фінляндській республіці. (укр.)
- ↑ Львову присвоєно статус культурної столиці України. BBC Ukrainian. (укр.)
- ↑ Офіційний портал Львівської міської ради. (укр.)
- ↑ ТОП-10 вікендових міст Європи. Львів — третій. Архівавана 28 чэрвеня 2013. KAVA.lviv.ua (укр.)
- ↑ Львів — третій у рейтингу стратегії залучення прямих іноземних інвестицій. Архівавана 5 лістапада 2013. zaxid.net (укр.)
- ↑ Символіка територіальної громади м. Львова. Статут територіальної громади міста Львова. (укр.)
- ↑ Геральдика міста. Архівавана 22 студзеня 2010. Львів відкритий для світу. (укр.)
- ↑ Включення польських орденів до нагородної системи Російської імперії. Архівавана 1 кастрычніка 2009. Міжнародний орден святого Станіслава/ (укр.)
- ↑ Львов (центр Львовской обл.). Большая Советская Энциклопедия (БСЭ). (руск.)
- ↑ Міста-партнери. Офіційний портал Львівської міської ради
- ↑ у дужках пазначана дата заключэння дагавора
- ↑ Львів і Тбілісі побраталися. Архівавана 30 ліпеня 2014. zik (Західна інформаційна корпорація)
- ↑ З 2000 года — Грозны, Расія. Сувязі былі ўстаноўленыя, калі горад кантраляваўся Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыяй (Посилання на згадку про це на сайті Асоціації міст України Архівавана 4 жніўня 2014.). Пасля заняцця горада Расіяй сувязі спыненыя (Зокрема, офіційний сайт Львівської міської ради не згадує Грозний в переліку міст-побратимів Архівавана 18 жніўня 2010.)
- ↑ Співпраця із містами без укладення договору. Архівавана 23 студзеня 2010. Львів відкритий для світу
- ↑ У Львові відкрили Почесне консульство Бельгії.(недаступная спасылка) zaxid.net
- ↑ У Львові відкрито Почесне консульство Грузії. zik (Західна інформаційна корпорація)
- ↑ Іспанія відкрила Візовий центр у Львові. Західна інформаційна корпорація (zik)
- ↑ Консульства іноземних держав у Львові. Архівавана 23 студзеня 2010. Сайт управління культури і туризму Львівської міської ради
- ↑ Офіційний сайт організації «Eurocities» Архівавана 9 чэрвеня 2009. (англ.)
- ↑ Львів увійшов до міжнародної організації «European Cities Marketing».(недаступная спасылка) zaxid.net
- ↑ OWHC (Organisation of World Heritage sites). Архівавана 21 мая 2011. Львів відкритий для світу (англ.) (фр.) (ісп.)
- ↑ Львів став членом європейської асоціації «Energie-Cites». Архівавана 6 сакавіка 2016. Офіційний сайт Львівської міської ради
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адпачынак у Львове: гасцініцы, рэстараны, турызм (руск.)
- Достопримечательности Львова: фатаграфіі, апісанне Архівавана 1 мая 2013. (руск.)
- Гістарычны цэнтр (укр.)Архівавана 2 красавіка 2009.
- Даведнік Львова (укр.) (руск.)
- Даведнік паслуг Львова