Перайсці да зместу

Люцыян Жалігоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Луц'ян Жалігоўскі)
Люцыян Жалігоўскі
Lucjan Żeligowski
Сцяг Міністр ваенных спраў Польшчы
27 лістапада 1925 — 10 мая 1926
Папярэднік Стэфан Маеўскі
Пераемнік Юліюш-Тадэвуш Тарнава-Мальчэўскі

Нараджэнне 2 кастрычніка 1865(1865-10-02)
Смерць 9 ліпеня 1947(1947-07-09) (81 год)
Месца пахавання
Партыя
Ваенная служба
Гады службы 1885 - 1927
Прыналежнасць  Расійская імперыя,
 Польшча
Званне
генерал брані
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Крыж Незалежнасці
Крыж Незалежнасці
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя) Медаль Перамогі (Францыя)
Ордэн Кароны Румыніі I ступені
Ордэн Кароны Румыніі I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люцыян Жалігоўскі (польск.: Lucjan Żeligowski; 2 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Нарадзіўся ў фальварку Пераходы Ашмянскага павета 2 кастрычніка (19 верасня паводле юліянскага календара) 1865 года ў шляхецкай сям'і Густава Жалігоўскага і Уладыславы Трацэўскай. Ахрышчаны 18 кастрычніка (5 кастрычніка паводле юліянскага календара) пад імем Люцыян Мечыслаў Рафал у касцёле Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы, пра што ў метрычнай кнізе касцёла зроблены адпаведны запіс.[1] Паводле Польскага слоўніка біяграфічнага, нарадзіўся 17 кастрычніка 1865 года.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-1905 гадоў, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 годзе ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 годзе па папярэдняй дамоўленасці з Юзафам Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падпарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў пра стварэнне Сярэдняй Літвы.

У 1925-1926 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-1927 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з’яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-1944 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.[2]

«Zapomniane prawdy (Забытыя ісціны)», 1943
«Zapomniane prawdy (Забытыя ісціны)», 1943

Пасля «Цуду на Вісле» — ключавой бітвы савецка-польскай вайны 1920-га, — ён пісаў:

" Узнікла парадаксальная сітуацыя .. калі Варшава была абаронена і вайна выйграная, то мы, грамадзяне нашай радзімы - Літвы, нават не маглі вярнуцца да дому, у якім асёл народ жмудзінскі, пратэжэ немцаў ... Пазбавіўшыся Літвы - Польшча страціла вялікае ўтрыманне сваёй дзяржаўнасці . То не разумелі таго польскія палітыкі, толькі разумеў кожны жаўнер, нават абывацель літоўскі.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"
" 9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Люцыян Жалігоўскі пазней у сваіх мемуарах асудзіў палітыку анексіі, палітыку закрыцця беларускіх школ ды адмаўлення польскім «хаўруснікам» ад канфедэратыўных планаў маршалка Пілсудскага.

" Рыжскі пакт быў канчатковым расколам гістарычнай Літвы, забыццём вялікіх ідэй і Ягелонаў, і Міцкевіча, і нараджэннем новай, шкоднай тэрміналогіі: "kresow wschodnich" альбо "паўночна-усходніх земляў"
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Генерал захапляўся ідэямі панславізму:

" Але не толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расіяй, так з Украінай. Ўклад псіхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Зноскі

  1. Метрычная кніга касцёла ў Солах з запісам аб хрышчэнні (1865)
  2. Żeligowski, Lucjan (1943). Zapomniane prawdy (PDF)(польск.). F. Mildner & Sons. Архівавана з арыгінала (PDF) 9 кастрычніка 2022. Праверана 30 студзеня 2019.