Лукені луа Німі
Лукені луа Німі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Lukeni lua Nimi | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
Смерць |
1420 Мбанза-Конга |
||||||
Род | Kilukeni[d] | ||||||
Дзеці | Нкуву а Нтыну[d] |
Лукені луа Німі (Lukeni lua Nimi, або Ntinu Nimi a Lukeni; меркавана 1380 — 1420 гг.) — легендарны[крыніца?] заснавальнік Каралеўства Конга, першы маніконга.
Згодна паведамленням еўрапейскіх місіянераў XVI - XVIII стст., Лукені луа Німі нарадзіўся ў вобласці Мпембаказі ў міжрэччы Конга і Лувуа. Пазней міжрэчча часцяком называлі "маці манархаў Конга". У паданнях Лукені луа Німі малюецца то правадыром атрада воінаў, то рамеснікам, што меў вялікі аўтарытэт сярод суайчыннікаў і судзіў спрэчкі. Яму прыпісваецца заваяванне буйной вобласці ўздоўж ракі Конга (пазней трансфармавана ў правінцыю Нсунды).
Лукені луа Німі ажаніўся з дачкой Мані Кабунга, правадыра і вярхоўнага святара вобласці Мпемба. Гэта дало яму магчымасць абвясціць свой род каралеўскім (улада перадавалася толькі па лініі маці). Лукені луа Німі заснаваў горад Мбанза-Конга і стварыў першыя законы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- LaGamma, А. Kongo: Power and Majesty. / Alisa LaGamma and contributors. — New York: The Metropolitan Museum of Art, 2015 ISBN 978-1-58839-575-7