Лувага Кізіта
Поўнае імя | Лувага Віліям Кізіта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 снежня 1993[1][2] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уганда | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Хапаэль (Рышон-ле-Цыён) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лувага Віліям Кізіта (англ.: Luwagga William Kizito, нар. 20 снежня 1993, Кісубі, Уганда) — угандыйскі футбаліст, нападнік ізраільскага клуба «Хапаэль» з Рышон-ле-Цыёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уганды.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2009 года пачаў выступаць на радзіме за клуб «Бунамвая», з якім адразу стаў чэмпіёнам краіны. Улетку 2012 года перабраўся ў Еўропу, стаўшы іграком клуба другога партугальскага дывізіёна «Лейшойнш». Пачаўшы выступ за новы клуб з некалькіх забітых галоў, прыцягнуў увагу «Порту», аднак пазней выніковасць знізілася, і пераход не адбыўся. Застаўшыся ў «Лейшойншы», нападнік дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне і спыніцца ў адным кроку ад выхаду ў Прымейра-лігу.
У студзені 2014 года перайшоў у іншы партугальскі клуб «Спортынг» (Кавілья), а ў ліпені 2015 года перабраўся ў «Рыу Аві» з Прымейра-лігі. Замацавацца ў элітным партугальскім дывізіёне не здолеў, у першай палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Фейрэнсі», пасля вярнуўся ў «Рыу Аві». У 2017 годзе стаў іграком румынскага клуба «Палітэхніка» з Ясаў.
У жніўні 2018 года быў арандаваны беларускім клубам БАТЭ з правам выкупу[3]. У складзе барысаўскай каманды, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі, а таксама адгуляў усе 120 хвілін у кубкавым матчы супраць «Гарадзеі». У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў БАТЭ[4].
У сакавіку 2019 года адправіўся ў арэнду ў карагандзінскі «Шахцёр». У студзені 2020 года перайшоў у ізраільскі «Хапаэль» з Кфар-Савы, які па выніках сезона 2020/21 выбыў у другі дывізіён. У жніўні 2021 года стаў іграком «Хапаэля» з Ноф-ха-Галіля, а у сезоне 2022/23 выступаў за азербайджанскі «Сабаіл».
У жніўні 2023 года далучыўся да «Хапаэля» з Рышон-ле-Цыёна.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2012 года выступае за нацыянальную зборную Уганды. У 2017 годзе разам са зборнай прымаў удзел у фінальным турніры Кубка афрыканскіх нацый.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Уганды: 2009/10
- Чэмпіён Беларусі: 2018
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kizito // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luwagga Kizito // FBref.com
- ↑ Угандиец Уильям Кизито стал игроком БАТЭ
- ↑ Кизито покинул БАТЭ
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ва Угандзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Уганды
- Ігракі зборнай Уганды па футболе
- Ігракі ФК Вайперс
- Ігракі ФК Лейшойнш
- Ігракі ФК Спортынг Кавілья
- Ігракі ФК Рыу Аві
- Ігракі ФК Фейрэнсі
- Ігракі ФК Палітэхніка Ясы
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Шахцёр Караганда
- Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава
- Ігракі ФК Хапаэль Ноф-ха-Галіль
- Ігракі ФК Сабаіл
- Ігракі ФК Хапаэль Рышон-ле-Цыён