Лоўчанская брыгада
Выгляд
Лоўчанская брыгада (сербск.: Ловћенска бригада) — калабарацыянісцкае вайсковае фарміраванне часоў Другой сусветнай вайны.
Лоўчанская брыгада была створана пад эгідай італьянскіх улад у марыянетачнай Чарнагорскай дзяржаве. Яе стваральнікам быў актыўны прыхільнік ідэі незалежнай Чарнагорыі Крсто Попавіч, які набраў яе з членаў руху Зелянашы; брыгада была названа ў гонар гары Лоўчан. Фарміраванне брыгады пачалося 6 сакавіка 1942 года ў Цэтынэ, усяго было сфарміравана чатыры батальёны:
- 1-ы батальён (месца базавання — Чэва, камандзір — Душан Вукавіч)
- 2-і батальён (месца базавання — Рыека Црноевіча, камандзір — Джэка Дрэцун)
- 3-і батальён (месца базавання — Брчэлі, камандзір — Петар Вулекавіч)
- 4-ы батальён (месца базавання — Велімлья, камандзір — Рыста Радавіч)
Лоўчанская брыгада ваявала як супраць югаслаўскіх партызан так і супраць чэтнікаў. Аднак неўзабаве злучэнне Попавіча распалася, частка асабовага склада далучылася да партызан, а частка да чэтнікаў. Сам Попавіч не далучыўся ні да аднаго з бакоў.