Ловійса (фінск.: Loviisa) — горад у Фінляндыі, на ўзбярэжжы Фінскага заліва, за 87 км на ўсход ад Хельсінкі. Пасля аб’яднання з трыма суседнімі муніцыпалітэтамі насельніцтва Ловійсы на студзень 2010 года складала 15 565 чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1745 годзе як памежная крэпасць (на мяжы Швецыі з Расіяй). Сваю назву горад атрымаў у 1752 годзе ў гонар шведскай каралевы Ловісы Ульрыкі Прускай. Практычна ўвесь стары горад быў знішчаны пажарам у 1855 годзе.