Перайсці да зместу

Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ленін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 970
Плошча 222,7 км²
Часавы пояс UTC 03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Ленін. Плошча 222,70 км²[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сцяблевіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Сцяблевічы. 9 студзеня 1952 года гарадскі пасёлак Леніна быў пераўтвораны ў вёску, яго тэрыторыя ўключана ў склад сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, а цэнтр перанесены ў Леніна[2]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цімашэвіцкага сельсавета[3]. Пасля скасавання Ленінскага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Наваленін і Сукачы, у склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Іёвічы і Залюцічы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1409 чалавек[6], з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 970 чалавек[8].

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 января 1952 г. О ликвидации городского поселка Ленин, Ленинского района, Пинской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.