Лемяшэвічы
Выгляд
Вёска
Лемяшэвічы
| ||||||||||||||||||||||
Лемяшэ́вічы[1] (трансліт.: Liemiaševičy, руск.: Лемешевичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лапацінскага сельсавета.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лемяшэвіцкага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней належала шляхецкім сем’ям, пераважна Лемяшэўскім.
- 1681 — узводзіцца першая царква;
- XIX стагоддзе — з’яўляецца цэнтрам воласці Пінскага павета;
- 1920-я — 1930-я гады — з’яўляецца цэнтрам гміны Пінскага павета;
- 1940 — утвораны Лемяшэвіцкі сельсавет.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Драўляная царква Раства Багародзіцы (1893) са скульптурай Ісуса на тэрыторыі. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000570
- Брацкая магіла воінаў і партызан;
- Стаянка V—III тыс. да н.э., паселішча VI—IV тыс. да н.э. і курганны магільнік VII—III стст. да н.э. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000571, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000572
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Міхайлавіч Старжынскі (нар. 1918) — савецкі матэматык.
- Уладзімір Гаўрылавіч Колб (нар. 1929) — беларускі біяхімік-гематолаг.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лемяшэвічы
- Лемяшэвічы на GeoNames
- Лемяшэвічы на сайце Radzima.org
- Лемяшэвічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Гісторыя Пінска(недаступная спасылка)