Левенгаўпты
Левенгаўпты | |
---|---|
Тытул: | графы |
Родапачынальнік: | Дзеці Акселя Стэнсана (Леянгувуда) |
Падданства | Швецыя |
Левенгаўпты (шведск.: Lewenhaupt) — старажытны шведскі арыстакратычны (графскі) род, пад нумарам 2 сярод графаў, найбольш прадстаўнічы ў Шведскім рыцарскім доме, пасля таго, як у 1930 вымерлі графы Брагэ. Род Левенгаўптаў з'яўляецца адгалінаваннем аднаго з найбольш старажытных шведскіх шляхецкіх родаў — Леянгувудаў. Дзеці графа Акселя Стэнсана (Леянгувуда), у якіх маці была немкай і якія мелі шэраг маёнткаў у Пфальцы і Эльзасе, пісалі сваё прозвішча на нямецкі лад: Levenkopff, Loewenkopf, von Löwenhaupt, што з'яўляецца перакладам са шведскай і азначае па-беларуску «ільвіная галава». «Löwenhaupt» сталі ў Швецыі вымаўляць і пісаць як «Lewenhaupt». Многія прадстаўнікі роду сталі генераламі і вызначыліся ў шматлікіх войнах XVII—XVIII стагоддзяў.
Вядомыя прадстаўнікі роду
[правіць | правіць зыходнік]- Густаў Адольф Левенгаўпт (1619–1656) — шведскі граф, ваенны дзеяч
- Карл Маўрыц Левенгаўпт (1620-1666) — шведскі граф, ваенны дзеяч, фельдмаршал
- Адам Людвіг Левенгаўпт (1659-1719) — шведскі граф, ваенны дзеяч, генерал
- Стэн Левенгаўпт (1882-1969) — шведскі граф, дыпламат, архіварый
- Густаў Левенгаўпт (1879-1962) — шведскі граф, вайскоўца, каралеўскі прыдворны, спартсмена (пераможца Летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года ў Стакгольме ў камандным заліку ў канкуры)