Свойскія ламы буйнейшыя за дзіхіх (маса да 110 кг). Не маюць гарба. Афарбоўха цела
стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаедныя. Дзікія і свойскія ламы пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нараджаюць адно, зрэдку двое дзіцянят.
Свойскія ламы прыручаны інкамі 4—4,5 тысяч гадоў назад. Ламаў выкарыстоўваюць як уючных жывёл на горных дарогах. 3 поўсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі. З воўны лам робяць пражу, вязаныя і тканыя вырабы.