Перайсці да зместу

Кітайскі каляндар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Месяцава-сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Кіта́йскі калянда́р — месяцава-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэнні сонца і аб’ядноўвае ў сабе элементы як месячнага, так і сонечнага календароў. У Кітаі ў шырокі ўжытак увайшоў Грэгарыянскі каляндар, але месяцавы каляндар, як і раней, выкарыстоўваецца для вызначэння датаў традыцыйных святаў, як, напрыклад, «Свята вясны» («Аджэ»), «Свята сярэдзіны восені» і іншых.

Таксама месяцавы каляндар выкарыстоўваюць астролагі, напрыклад, для вызначэння найспрыяльнейшых дзён для вяселляў альбо для адчынення ўстаноў. Фазы Месяца вызначаюцца з дапамогай месяцавага календара, разбітага на месяцы згодна з месяцавым цыклам.

У Кітаі месяцавы каляндар атрымаў назву «сельскагаспадарчы» (農曆 nónglì), а грыгарыянскі каляндар называецца «звычайным» (公曆 gōnglì), «заходнім» (西曆 xīlì) альбо «сонечным» (日曆 rìlì). Пасля ўвядзення грэгарыянскага календара яго таксама называлі «новым», а месяцавы каляндар — адпаведна — старым.

Іншыя падобныя календары альбо цалкам ідэнтычная кітайскаму (напрыклад, карэйскі), альбо падобныя да кітайскага, але маюць пэўныя адрозненні (у в’етнамскім календары — Трус у задыякальным цыкле заменены на Ката; у тыбетскім календары — змененыя некалькі задыякальных назваў жывёл; у японскім календары — зменены прынцып падзялення, з-за чаго з’яўляюцца адрозненні ў гадах з іншымі календарамі).

Элементы кітайскага (кітайска-уйгурскага) календара дзякуючы мангольскім захопам сталі таксама здабыткам ісламскіх народаў. Назвы жывёл, перакладзеныя з мангольскай мовы на турэцкую, выкарыстоўваліся для вядзення храналагічных запісаў, чыноўніцкіх і гістарычнах дакументаў на тэрыторыях, дзе былі пашыраныя персідская і турэцкая мовы ад Малой Азіі да Індыі, пачынаючы з сярэднявечча і на найноўшага часу. У Іране месяцавы каляндар заставаўся ў побыце сялян і збіральнікаў падаткаў да часу забароны на яго выкарыстанне ў 1925 годзе.