Перайсці да зместу

Кісліца звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кісліца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oxalis acetosella L., Sp. pl. 1:433. (1753)

Падвіды
Oxalis acetosella subsp. taemoni (Yamam.) S.F.Huang & T.C.Huang

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  518005
NCBI  341461
GRIN  t:401793
IPNI  374612-1
TPL  kew-2394737

Кіслі́ца звычайная[1] (Oxalis acetosella) — від кветкавых раслін роду Кісліца (Oxalis) сямейства Кіслічныя (Oxalidaceae). Тыпавы від роду.

Заечая капуста, квасок, баршчоўка.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветка

Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна вышынёй 8—15[1] см з тонкім паўзучым карэнішчам. Ад карэнішча адыходзяць пучкі лісця і кветкавыя стрэлкі. Лісце на чаранках, трайчастае, зімуючае, складваецца на ноч і ў пахмурнае надвор’е або на сонцы. Ліставыя пласцінкі адваротна-сэрцападобнай формы, з суцэльным краем. Кветкавыя стрэлкі з двума калякветнікамі і адной кветкай. Пялёсткі кветак белыя, з фіялетавымі жылкамі і жоўтымі плямамі каля асновы. Пялёсткаў — 5. Акрамя сапраўдных кветак на працягу лета развіваюцца больш дробныя клейстагамныя, якія не раскрываюцца і самаапыляюцца. Плод — 5-гранная падоўжаная каробачка. Насенне мае мясістую скурку і пры выспяванні выкідваецца праз шчыліны ў сценках каробачкі.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Непал, Бутан, М’янма) абласцей Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу зацененым месцам[2]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф[2]. Расце ў лясах, хмызняках. Цвіце ў маі[1].

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі (Магаданская, Мурманская, Пензенская вобласці, Якуція)[3].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна. У лісці маецца шчаўевая кіслата, і яго магчыма спажываць у ежу[1]. Расліна ядавітая для жывёл[1].

Зноскі

  1. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б Кислица обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. Oxalis acetosella L. // «ООПТ России» (руск.)