Кіпрскае пісьмо
Выгляд
Кі́прскае пісьмо́ — складовае пісьмо вострава Кіпр у 6—2 ст. да н.э.
Першапачаткова было створана для ўласна кіпрскай мовы, потым прыстасавана да грэчаскай мовы каланістаў.
Кіпрскае пісьмо — вытворнае ад кіпра-мінойскага пісьма (разнавіднасць крыцкага пісьма). Мае 56 знакаў (галосны ці спалучэнне галоснага з зычным). Кожны знак — адкрыты склад, адсутнічае размежаванне доўгіх і кароткіх галосных, глухіх і звонкіх зычных.
Напрамак справа налева, часам чаргаваўся ад радка да радка.
Першыя дэшыфроўкі кіпрскага пісьма былі зроблены ў сярэдзіне 19 ст. на грэчаскай мове. Тэксты на ўласна кіпрскай мове не прачытаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кіпрскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 274.
- Дьяконов И. М. Кипрское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
- Павленко Н.А История письма. 2 изд. Мн., 1987.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Кіпрскае пісьмо на Вікісховішчы |