Перайсці да зместу

Курцэвічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Курч»

Курцэвічы — княжацкі род уласнага герба «Курч». Прозвішча ад мянушкі Курч, якую ў першай палове XV стагоддзя насіў пінскі князь Канстанцін з роду Нарымонта, родапачынальнік князёў Бурэмскіх. Яго сын Міхаіл Курцэвіч меў сыноў Фёдара і Васіля. Сыны першага Сямён, Леў і, відаць, Аляксандр першапачаткова зваліся Курцэвічамі, пасля — Бурэмскімі. Другі сын Міхаіла Васіль (упамінаецца ў 1475 і 1486) і яго нашчадкі зваліся выключна Курцэвічамі. Асноўныя маёнткі мелі на Валыні.