Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі
КВІР | |
---|---|
перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی | |
Гады існавання | з 1979 года |
Краіна | Іран |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Ірана |
Тып | ваенізаваная арганізацыя, спецыяльная служба[d] і узброеныя сілы |
Складаецца з | |
Колькасць | ~125 000[1] |
Удзел у | Ірана-іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Ліване[2], Ірана-курдскі канфлікт, Канфлікт у Белуджыстане, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку |
Вядомыя камандзіры | Вышэйшы кіраўнік Ірана[d] |
Сайт | sepahnews.com (перс.) |
Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی — Sepâh-e pâsdârân-e enqelâb-e Eslâmi, Сэпахе пасдаране энгелабе эсламі, скар. КВІР, сустракаюцца абазначэння Рэвалюцыйная гвардыя[3][4] і Пасдаран[5]) — элітнае іранскае ваенна-палітычнае фарміраванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных атрадаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, прыхільнікаў лідара іранскіх шыітаў вялікага аяталы Хамейні. Арганізацыя прымала актыўны ўдзел у ірана-іракскай вайне, а таксама ў стварэнні партыі «Хезбала». Афіцыйна з’яўляецца часткай узброеных сілаў Ірана.
Задачы і функцыі
[правіць | правіць зыходнік]КВІР прызначаны для абароны ісламскай рэвалюцыі Ірана і яе заваёў[6] (па рашэнні Вышэйшага савета абароны, Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) «аказвае садзейнічанне арміі ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і ісламскага рэспубліканскага ладу»), распаўсюджвання панавання ісламу ў самой Ісламскай Рэспубліцы Іран (ІРІ) у рамках дзеючай Канстытуцыі, пастаяннага садзейнічання ажыццяўленню мусульманскіх ідэй у свеце, вядзенне барацьбы з «падрыўнымі элементамі ўнутры ІРІ, якія выступаюць супраць ісламскай рэвалюцыі», правядзення выратавальных аперацыях у выпадку стыхійны бедстваў, аказанне дапамогі сілам аховы грамадскага парадку, у тым ліку ў справе забеспячэння бяспекі дзяржаўных устаноў, рэлігійных і палітычных дзеячаў, аказання дапамогі органам разведкі і контрразведкі, узмацнення ўзброеных сіл ІРІ пры ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі, стварэння і ваеннай падрыхтоўкі народнага апалчэння — Басідж.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Складаюцца з сухапутных, ваенна-марскіх, паветраных сіл і народнага апалчэння. У 1988 годзе агульная колькасць складала больш за 350 тысяч чалавек[7].
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]У КВІР каля 470 танкаў (Т-55, Тып-69, Т-62, Т-72, Чыфтэн), 366 гармат палявой артылерыі, 40 РСЗА, 140 адзінак зенітнай артылерыі, 620 БМП і БТР, 300 баявых і 100 ваенна-транспартных самалётаў (F-4, F-5, F-14, Боінг-707, Боінг-737, Боінг-747, Су-24, МіГ-29), 3 падводныя лодкі, 3 звышмалыя падводныя лодкі, 3 фрэгата з кіраванай ракетнай зброяй (КРЗ), 2 карветы, 20 ракетных катэраў, больш за 20 тарпедных катэраў, 13 дэсантных караблёў, 6 катэраў на паветраных падушках, 3 мінна-тральных караблі, 28 дапаможных судоў[8][9].
Святы
[правіць | правіць зыходнік]Штогод 9 кастрычніка (17 мехра па іранскаму календары) ў Іране адзначаецца Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вашингтон нашёл ещё одну армию террористов
- ↑ Ostovar, Afshon P.. Guardians of the Islamic Revolution Ideology, Politics, and the Development of Military Power in Iran (1979–2009) (PhD Thesis). University of Michigan (14 лістапада 2009). Праверана 26 July 2013.
- ↑ Отряды революционной гвардии Ирана высадились в Ливане Архівавана 27 верасня 2020.
- ↑ Духовный лидер Ирана призвал гвардию не мешать политикам
- ↑ Маурицио Молинари | La Stampa: Inopressa :: Война Обамы против империи Пасдаран, 11 февраля 2010
- ↑ Пиотровский, Прозоров 1988, с. 183, Статья 150.
- ↑ Пиотровский, Прозоров 1988, с. 183.
- ↑ Сумбатян Ю. Г.Воины «мировой исламской революции»(недаступная спасылка)// НГ-Независимое военное обозрение от 24.08.2001 Автор — доктор философских наук, профессор, полковник в отставке (копия статьи)
- ↑ Вооружённые силы и Сухопутные войска Ирана Архівавана 17 красавіка 2009.//Портал War On-Line,12.03.2002 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пасдар // Ислам: Словарь атеиста / Авксентьев А. В., Акимушкин О. Ф., Акиниязов Г. Б. и др.; под общ. ред. Пиотровского М. Б., Прозорова С. М.. — М.: Политиздат, 1988. — С. 183. — 254 с. — 200 000 экз. — ISBN 5-250-00125-4.