Кляшчовы энцэфаліт
Выгляд
Кляшчовы энцэфаліт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A84. |
МКБ-10-КМ | A84.1, A84.9, A84.8 і A84.0 |
МКХ-9 | 063 |
МКБ-9-КМ | 063.2[1][2] |
МКЗ-А | 23456789 |
DiseasesDB | 29274 |
MeSH | D004675 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кляшчовы энцэфалі́т — цяжкая прыродна-ачаговая трансмісійная вірусная інфекцыя чалавека, якая часта прыводзіць да развіцця вялых паралічаў мышцаў ніжніх канечнасцей, плечавога пояса.
Узбуджальнік адносіцца да сямейства флавівірусаў, антыгенны комплекс кляшчовага энцэфаліту. Заражэнне чалавека адбываецца пры ўкусе інфіцыраваных кляшчоў. Інкубацыйны перыяд 4-7 дзён. Хвароба пачынаецца і працякае востра. Пры ўсходняй форме лятальнасць дасягае 20 %. Пасля перанясення хваробы развіваецца працяглы імунітэт. У прыродных ачагах праводзяць вакцынацыю насельніцтва. Вірус выдзяляюць з крыві, ліквару, мачы заражэннем культур клетак. Для сералагічнай дыягностыкі выкарыстоўваюць РЗК, РТГА, РН, РІФ.
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — ISBN 985-06-0048-9