Керхэ
Выгляд
Керхэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 870 км |
Басейн | каля 50 000 км² |
Расход вады | каля 220 м³/с (ў ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Загрос |
• Месцазнаходжанне | ў гарах Загрос |
• Каардынаты | 33°05′45″ пн. ш. 47°31′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тыгр і Hawizeh Marshes[d] |
• Месцазнаходжанне | балота Хаур-эль-Мурайс |
• Каардынаты | 31°46′56″ пн. ш. 47°52′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тыгр → Персідскі заліў |
|
|
Краіна | Іран, Ірак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Керхэ́ — рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні называецца Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ.
Даўжыня ракі 870 км, плошча вадазборнага басейна 50 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе рака падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў раку Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)