Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Kentucky State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Kentucky State University |
Заснаваны | 1886 |
Студэнты | 2 290[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Франкфарт, Кентукі, ЗША |
Сайт | kysu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Kentucky State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Франкфарт у штаце Кентукі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Вучэльня заснавана ў 1886 годзе як дзяржаўная нармальная школа для каляровых людзей і стала каледжам у 1890 годзе.
Універсітэт з'яўляецца другой найстарэйшай вышэйшай навучальнай установай штата Кентукі, якая падтрымліваецца дзяржавай.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі, навук аб харчаванні і ўстойлівых сістэм
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу і камп'ютарных навук
- Каледж прафесійных студый
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 19 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы