Каірскі егіпецкі музей
Егіпецкі музей | |
---|---|
المتحف المصري | |
Заснаваны | 1900 |
Заснавальнік | Auguste Mariette[d] |
Адкрыты | 1902 |
Месцазнаходжанне | Плошча Тахрыр, Каір, Егіпет |
Адрас | Piazza Tahrir, El Tahrir Sq., Downtown, Cairo і ميدان التحرير ، وسط البلد ، القاهرة |
Адкрыты | 1902 |
egyptianmuseumcairo.eg (англ.) egyptianmuseumcairo.eg/… (ар.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Егіпецкі музей або Каірскі музей — музей у Каіры, сталіцы Егіпта. З'яўляецца самым вялікім у свеце сховішчам прадметаў старажытнаегіпецкага мастацтва. Яго калекцыя налічвае каля 120 тысяч экспанатаў усіх гістарычных перыядаў старажытнага Егіпта.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак музея, размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Тахрыр, быў пабудаваны ў 1900 годзе ў неакласічным стылі па праекце французскага архітэктара Марселя Дзюнона. Адкрыццё музея адбылося ў 1902 годзе.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1835 годзе егіпецкі ўрад арганізаваў «Службу старажытнасцей Егіпта» каб спыніць рабаванні ў месцах археалагічных раскопак і выратаваць вельмі каштоўныя знаходкі. Неўзабаве была сабрана першая калекцыя шэдэўраў старажытнаегіпецкага мастацтва. У 1858 годзе егіптолаг Агюст Марыет заснаваў музей у Булаку, дзе і была выстаўлена калекцыя. Пасля таго, як у 1878 годзе па прычыне паводкі шматлікія экспанаты былі пашкоджаны, а частка іх выкрадзена, Марыет выступіў з ініцыятывай пабудаваць вялікі музей для захоўвання старажытнасцей. У 1880 годзе па загадзе Ісмаіла-Пашы экспанаты былі перавезены і да заканчэння будаўніцтва новага музея заставаліся ў крыле яго палаца ў Гізе.
Экспанаты
[правіць | правіць зыходнік]У музеі выстаўлены:
- Упрыгожванні царыцы Яхатэп, жонкі фараона Таа II Секененра і маці фараонаў Камаса і Яхмаса I
- Муміі фараонаў Таа II Секененра, Яхмаса I, Аменхатэпа I, Тутмаса I, Тутмаса II, Тутмаса III, Сеці I, Рамсеса II, Рамсеса III, Аменхатэпа II, Тутмаса IV, Аменхатэпа III, Мернептаха, Сеці II, Рамсеса IV, Рамсеса V, Рамсеса VI
- Муміі і саркафагі жрацоў Амона
- Прадметы з грабніц Тутмаса III, Тутмаса IV, Аменхатэпа III і Харэмхеба, а таксама прадметы з грабніцы Тутанхамона. Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена 1 700 прадметаў з больш чым 3 500, адзін з галоўных экспанатаў — пасмяротная маска Тутанхамона.
- Прадметы з грабніцы царыцы Хетэпхерэс I, маці Хеопса
- Прадметы перыяду валадарання Эхнатона, выяўленыя ў Амарне, дзе знаходзяцца разваліны Ахетатона
- Прадметы 21 і 22 дынастыі, выяўленыя ў Танісе, сярод якіх — залатая пахавальная маска фараона Псусенеса I
- Прадметы, выяўленыя егіпецкімі і замежнымі археолагамі падчас раскопак у Гізе, Сакары, Бубасце, Геліёпалі, Асуане і Нубіі
- Фігурка птушкі, у масавай культуры вядомая як «сакарскі самалёцік»
Здарэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 28 студзеня 2011 года падчас народных дэманстрацый марадзёрамі былі разбіты некалькі вітрын і спустошана каса, пасля чаго быў створаны «жывы ланцуг» вакол музея са свядомых дэманстрантаў для абароны экспанатаў[1]. Затым музей быў узяты пад абарону армейскіх падраздзяленняў[2]. Як паведаміў дзяржаўны міністр па справах старажытнасцей Егіпта Захі Хавас, пасля праведзенай у музеі інвентарызацыі ў спісе выкрадзеных музейных каштоўнасцей знаходзяцца прынамсі 18 артэфактаў. Сярод іх дзве пазалочаныя драўляныя статуі фараона Тутанхамона, статуя Нефертыці, статуэтка пісца, а таксама сэрца скарабея[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Густерин П. В. Египетский музей. История создания // Мир музея. 2011, № 6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каірскі егіпецкі музей
- egyptianmuseumcairo.eg (англ.)
egyptianmuseumcairo.eg/… (ар.) — афіцыйны сайт